аёобниіх слоў. Запісана таксима шмат іншых звесТак i назіранняў. Рэгістрацыя слоў яшчэ будзе працягвацца, хоць незапісаныя яшчэ словы робяцца ўжо, безумоўна, усё больш рэдкай з'явай. Адиачасова з выяўленнем такой рэдкаўжывальнай (i прапушчанай) лексікі пачнудца больш глыбокія спецыяльныя назіранні над семантыкай i ўжываннем зарэгістраваных слоў, наступовае абагульненне сабранага матэрыялу ў «лабараторных» умовах з наступнай праверкай i ўдакладненнем сабраных звестак у час паездак на Тураўшчыну. Паводле папярэдніх задум, слоўнік Тураўшчыны будзе вызначацца некаторымі спецьіфічнымі асаблівасцямі. Гэта будзе слоўнік традыцыйнай лексікі адной мясцовай гаворкі. Інакш кажучы, ён не будзе дыферэнцыяльным у адносінах да слоўніка беларускай літаратурнай мовы. Але ён не будзе таксама i нруным у літаральным сэнсе гэтага слова. Крытэрый традыцыйнасці арыентуе на дыферэнцыядыю лексікі, якая адзначаецца ў гаворцы зараз, i адбор з усёй сукупнасці вядомых i ўжываемых тут слоў толькі іх пэўнай часткі. Але гэты адбор грунтуецца не на аналізе суадносін паміж лексічнай сістэмай гаворкі i лексічнай сістэмай беларускай літаратурнай мовы, а на ацэнцы наяўных слоў з пункту погляду складвання i развіцця гаворкі, а таксама сувязі кожнага слова з мясцовай народней матэрыяльнай i духоўнай культурай. Зыходзячы з такіх прынцыпаў адбору, у рэгіянальны слоўнік Тураўшчыны мяркуецца ўключыць не толькі разнастайныя палескія дыялектызмы i вузкія рэгіяналізмы, а наогул yce словы, якія характэрны для лексічнай сістэмы мясцовай гаворкі, незалежна ад іх наяўнасці ў беларускай літаратурнай мове або ў іншых беларускіх гаворках. Выразныя ж мясцовыя лексічныя запазычанні з наддыялектных i інтэрдыялектных моўных сістэм, якія пашыраны на Tyраўшчыне зараз або былі пашыраны ў недалёкім мінулым, уключацца ў слоўнік не будуць. Па-за межамі слоўніка застануцца таксама i розныя аказіянальныя, цытатныя i падобныя да іх іншасістэмныя лексічныя сродкі, якія адзначаюцца ў сучаснай мове на Тураўшчыне. Такі падыход да рэгістрацыі i адлюстравання ў слоўніку Тураўшчыны лексікі сучаснай мясцовай мовы абумоўлен не толькі асаблівай культурна-гістарычнай знач
Дадатковыя словы
адйачасова, аёобнйіх, зявай, нрўным, таксйма
2 👁