Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
Тураўшчынай. ГІаўночнай, усходняй i паўднёвай мяжой Тураўшчыны з'яўляюцца рэкі Прыпяць i Сцвіга з прытокам Моўствай. Аднак дыялектнай мяжы тут не існуе. Гаворка Тураўшчыны знаходзіцца ў самай блізкай роднасці з сумежнымі гаворкамі ўсходняга (Мазырскага) Палесся. Адрозніваецца яна ад іх толькі асобнымі лакальнымі інавадыямі, a таксама дэфармаванасцю i згладжанасдю некаторых спецыфічных фанетычных i граматычных асаблівасцей усходнепалескай дыялектнай прыналежнасці. Мяжой Тураўшчыны на захадзе з'яўляюцца пагарыньскія гаворкі заходнепалескай дыялектнай зоны, якія прыкметна адрозніваюцца ад усходнепалескіх, у тым ліку i ад тураўскай гаворкі. Адзначаны этнадыялектны мікрарэгіён невялікі па тэрыторыі. Але заселен ён зараз вельмі шчыльна. Акрамя Турава ён уключае 32 досыць буйныя вёскі. ё с ць сярод іх i унікальныя для Беларусі вёскі-гіганты з насельніцтвам больш за 5 тыс. чалавек (напрыклад, Алынаны). Такім чынам, рэгіянальны слоўнік Тураўшчыны будзе адлюстроўвадь лексіку адной усходнепалескай гаворкі, вельмі цікавай сваім гістарычным паходжаннем (сувязь ca старым рэгіянальным палескім цэнтрам), а таксама становішчам на стыку ўсходнепалескай дыялектнай зоны з заходнепалескай. Выезды на Тураўшчыну для збірання матэрыялаў у слоўнік праводзяцца з 1968 г. У палявой лексікаграфічнай працы разам з невялікай ініцыятыўнай групай удзельнічалі многія супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР: Л. А. Антанюк (1971), Г. Ф. Вештарт (1969), Л. Ц. Выгонная (1970), В. Л. Вярэніч (1970, 1971), I. П. Кавальчук (1968), Н. Ц. Кажура (1971), Р. М. Малько (1971, 1972), П. В. Садоўскі (1973), Э. Г. Якушаў (1968). Прадавалі таксама разам са слоўнікавай групай на Тураўшчыне дадэнт Варшаўскага універсітэта Э. Смулкова (1970), прафесар Ленінградскага універсітэта У. В. Колесаў (1972), студэнт Брэсцкага педінстытута П. А. Міхайлаў (1973) i інш. Некаторыя каштоўныя звесткі па лексіды атрыманы ад мясцовых настаўнікаў М. Е. Бруя (Тураў) i М. Л. Кадэвіч (Хільчычы). У картатэды слоўніка Тураўшчыны налічваедца зараз каля 50 тыс. картак рэгістрадыі словаўжыванняў. Зарэгістравана, паводле папярэдніх падлікаў, больш 10 тыс. 19. З а к
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
2 👁
 ◀  / 361  ▶