А. А. Крывіцкі, Г. А. Цыхун, /. Я. Яшкін ПРАСЛОЎНІКТУРАЎШЧЫНЫУ 1980 годзе споўніцца 1000 гадоў Тураву. Зараз гэта гарадскі пасёлак на Прыпяці, які з'яўляецца цэнтрам калгаса «Новае жыццё» Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У старажытнасці ж ён быў сталіцай вядомага раннеўсходнеславянскага княства на Палессі. Вылучыўся Тураў сярод родаплемянных дрыгавічоўскіх тэрытарыяльна-гаспадарчых аазісаў перш за ўсё дзякуючы свайму вельмі выгаднаму ў тыя часы становішчу ў вузле палескіх рачных шляхоў зносін i дзякуючы сваім вялікім прыродным багаццям. Важным рэгіянальным палескім палітычным, эканамічным i культурным цзнтрам Тураў з'яўляўся досыць працяглы гістарычны час, аж да XIV стАУ гэтым цікавым кутку Беларусі праводзіцца зараз рэгістрадыя лексікі для складання асобнага дыялектнага (рэгіянальнага) слоўніка. Абследуецца мікрарэгіён, які з'яўляецца бліжэйшым наваколлем Турава. Вылучаецца ён геаграфічна, a таксама i паводле традыцыйных мясдовых уяўленняў аб яго этнадыялектным адзінстве з Typaвам. Умоўна гэты этнадыялектны мікрарэгіён названы 1 П. Ф. Л ы с е н к о. Города Туровской земли. Минск, 1974. Дарэчы, у назвах многіх вёсак каля Турава (i ў легендах аб іх паходжанш) «праглядваюць» старажытныя функцыянальныя аб'екты гэтага цэнтра i яго тапаграфічныя абрысы. Так, Дварэц — гэта, безумоўна, назва гаспадарчага двара князя ў мінулым i, напэўна, указание на яго месца; Пагост ля вусця Сцвігі i Сямігосцічы на Прыпяці (мясцовае i Сямугошчы) былі, відаць, некалі «гасціннымі» (гандлёвымі) пунктамі Турава; Чэрнічы — гэта, магчыма, пазнейшая трансфармацыя старога наймення нейкай тураўскай манастырскай гаспадаркі, якая была тут колісь пры паромнай пераправе праз ГІрыпяць; Старажоўцы на Сцвізе напамінаюць аб «старожах» на дальніх подступах да Турава i г. д. Гл.: М. Е. Б р у й. Тураў i наваколле.— «Беларуская лінгвістыка», вып. 5. Мінск
Дадатковыя словы
абекты, зяўляецца, зяўляўся
17 👁