ских священников) агульнае для абедзвюх прац i аднолькава фармулюецца. Верагодна, што тлумачэнні i прыклады, якія поўнасцю супадаюць у абодвух слоўніках, узяты У. Дабравольскім са «Слоўніка беларускай мовы» I. Насовіча. Для падмацавання гэтай думкі супаставім слоўнікавыя артикулы У Насовіча ЗАБАРСНИ. Верхние дырочки в лапте, сквозь которые продевают обору. КАБАТ. Корсет простолюдинов, к которому пришивается юбка. КАЧАЛКА. Валек, которым катают бельё. КОЛОНИЦА. Выгоревший в колесе дёготь. і вытрымкі з іх. У Дабравольскага ЗАБАРСНИ. Верхние дырочки в лапте, сквозь которые продевают оборы. КАБАТА. Корсет простолюдинов, к которому прикрепляется юбка. КАЧАЛКА. Валек, которым катают бельё. КОЛОНИЦА. Выгоревший в колесе дёготь. У. Дабравольскі да вопыту рускіх лексікографаў, да спадчыны I. Насовіча падыходзіў творча: настойліва выяўляў значэнні слова i яго адценні, пераймаў спосабы тлумачэння слоў, патрабавальна ставіўся да ілюстрацыйнага матэрыялу. ён праўда, беспадстаўна адмовіўся ад граматычнай характарыстыкі слова, не распрацаваў ciстэмы граматычных памет. «Смаленскі абласны слоўнік» У. Дабравольскага — грунтоўная прада ў галіне дыялектнай лексікаграфіі. Гэта самая буйная лексікаграфічная крыніца пасля слоўніка I. Насовіча, у якой зберагаецца народная лексіка Смаленшчыны i ўсходняй Беларусь Вартасць працы яшчэ ў тым, што яна дае каштоўны матэрыял для гісторыкалексікалагічных даследаванняў
1 👁