клюў у арла здаровый; как схватить им курицу, так ат няе пух лятить. У артыкуле да слова стулувать са значэннем 'избить, притоптать' два прыклады. Першы — три дубины паламал, бярезину стулувал — адпавядае, а вось у другім — паповы кони усё чиста жита скраю путупцовали — патрэбнага слова няма. Самай складанай праблемай, з якой сутыкнуўся аўтар «Смаленскага абласнога слоўніка», была праблема напісання слоў, праблема адлюстравання фанетычных асаблівасцей мясцовых гаворак. У. Дабравольскі адчуваў, што арфаграфічнае напісанне для абласнога слоўніка не падыходзіць, ведаў, што чыста фанетычны запіс рэестравых слоў таксама не зусім прымальны i не задаволіць чытача. Сярод яго матэрыялаў было па некалькі фанетычных варыянтаў амаль кожнага слова, уласдівых для розных мясцовасцей. У Дабравольскага было імкненне падаць рэестравыя словы паводле рускай арфаграфіі, але ад гэтага большасць слоў мяняла сваю дыялектную спецыфіку. Яны не паддаваліся арфаграфічнай апрацоўцы. Так, слова мерлога, зафіксаванае ў вёсцы Барада Парэцкага павета, у рэестры аформлена берлога. Слова блискаука у рэестры стала блискалка. Са значэннем 'куча дроў' у рэестры падаецца слова бревенья, а ў прыкладзе бервення: Поглядика, сколько бервення навозила — на целый год хватить печку топить. Народнае слова ўзвальле (Дым идеть за узвальля) у рэестры стала взвалья 'холм, возвышение'. Як бачым, праблема напісання рэестравых слоў, па сутнасці, засталася нявырашанай i падягнула за сабой шмат іншых няўвязак: паўтарэнне фанетычных варыянтаў слова ў рэестравай частцы слоўніка, змяшчэнне слоў-сінонімаў у адным слоўнікавым артыкуле, фанетычную неадпаведнасць у запісе слова у рэестры i ў прыкладзе-ілюстрацыі i інш. Некаторыя словы так змянілі ў рэестры свой выгляд, што цяжка ўбачыць сапраўдную народную назву. Рэшткі саломы пасля таго, як што-небудзь змалацілі i звязалі снапы, у гаворках называюдь словам клычанка (Харошая салома вышла — даюць скоту клыченку); пасля апрацоўкі для рэестру стала клачёнка. Плашка (дроў) ператварылася у плошку, а дзеяслоў падкаўзнуць (пыдкаузни мине троху на релих) зусім непазнавальна змяніўся ў подкачнуть. Слова распэцкаць (Распэцкал чарнилы пу бумази) ператварылася у распачкать; замест рогаццё
2 👁