Якія б лексічныя i стылістычныя адценні ні мела слова, яно набывае зусім пэўны сэнс у кантэксце. Складальнік слоўніка, даючы ўсебаковую характарыстыку слова, прыцягвае шырокі ілюстрацыйны матэрыял i гэтым самым паглыбляе тлумачэнне, наглядна паказвае багацце стылістычных рэсурсаў мовы. У. Дабравольекі назапасіў для слоўніка багаты ілюстрацыйны матэрыял, i амаль у кожным распрацаваным артыкуле ёсць адзін-два i нават больш прыкладаў; імі падмацоўваедца кожнае значэнне ў мнагазначным слове, перадаюдца стылёвыя асаблівасді ўжывання слова. Багаццем ілюстрацыйнага матэрыялу «Смаленскі абласны слоўнік» значна пераўзыходзіць «Вопыт аблаенога велікарускага слоўніка». Ролю ілюстрацый у «Смаленскім абласным слоўніку» выконваюць пераважна запісы гутарковай мовы; з гэтай мэтай аўтар падае таксама разнастайныя фальклорныя творы: прыказкі i прымаўкі, урыўкі з народных песень, замовы, заклінанні i да т. п. Прада стваралася на аснове матэрыялаў, сабраных для «Смаленскага этнаграфічнага зборніка», таму ілюстрацыямі ў ёй служадь таксама ўрыўкі з апісання абрадаў, звычаяў, побыту: БЛОНЬЕ. Низкое место, где луг залитый водою. По блонню вада разливаитца, Лаўрен дачкой набиваитца; РАСПАЛЗТИСЬ. Разойтись в разные стороны. Як бы ни йна, распаузлисъ бы вы, як мыши, стог зъеуши; РАСТИРАЙ. Вышпорка, проборка. Пагадзи, малый, пагадзи: было табе скульлё, будзиць и мульлё, будзицъ табе слаўный расцигай; ХАПАНАЯ. Краденае. Луччи латаная, чимся хапаная — прашней будить. У рэестры знойдзем шмат агульнавядомых слоў, якія не маюдь i не патрабуюдь тлумачэнняў. Відаць, аўтар іх падаваў толькі дзеля таго, каб пры іх паведаміць дікавы выраз, прыказку, прымаўку ці апісаць абрад, звычай: НИТКА. Когда промочит кого-нибудь дождь, говорят: Живой нитки на ём нетути; дожь обмачиу; ЯЙЦО. От ийца атальлетъ (о воре, не расстающемся ни с чем); ШПАК- Скворец. Шпаки прилятели на сораки — весна ранняя. Шпака зъел — прозевал. Нязначная колькасць слоў засталася без ілюстрацый. У слоўніку сустракаецда некалькі артыкулаў, у якіх прыклады не адпавядаюць рэестраваму слову. Напрыклад, загаловачнае слова дзюбка са значэннем 'кончик человеческого носа, клюв' падмацоўваецца прыкладам
3 👁