Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
значэння відаць з прыклада-ілюстрацыі, з супастаўленняў асобных слоўнікавых артыкулаў. Слова мизерный растлумачана 'несчастный, бедный', а мизерненький — 'тоненький, худенький, с тоненькой талией'. Адчуваецца недакладнасць аўтарскіх тлумачэнняў у наступным артикуле: НЯБОЖА. Ругат. слово. Уставай, дачушка, уставай, нябооюа; на улки девки гуляють и тябе гукають. Слова ласун Дабравольскі растлумачыў 'большой лакомка', а перад ім падаў памяншальную форму ласунчик са значэннем баловник'. Аднак калі перабраць шэраг аднакаранёвых слоў, то пераканаемся, што ласун са значэннем лакомка' вытлумачана правільна, а ў слове ласунчик значэнне выяўлена недакладна. Адсылкі ў філалагічным слоўніку выконваюць некалькі функций: дапамагаюць пазбегнуць дубліраваных тлумачэнняў, у значнай ступені змяншаюць памер слоўніка, даюць магчымасць убачыць сінанімічныя сувязі паміж словамі, глыбей пранікнуць у іх семантику. Дабравольскі адсылкамі карыстаецца при падачы фанетычных варыянтаў слова (ад слова аторва даецца адсылка да аторя; ад ничимница да нисчимница), при словах-сінонімах (тюря 'см. мура'; дербулызнуть 'см. дрыззнуть'). Аднак адсылкамі аўтар карыстаецца непаслядоўна. Не было, напрыклад,- патрэбы двойчы даваць аднолькавыя тлумачэнні, паўтараць тыя самыя прыклады пры словах галубить i голубить, галуба, галубушка, галубынька i голуба, голубушка, голубынька, гарниянка i горниянка, галень i голень. Аўтар не заўсёды паказаў адсылкамі сувязі паміж блізказначнымі словамі, паміж фанетычнымі i марфалагічнымі варыянтамі слова. Са значэннем светоч' у розных паветах Смаленшчыны ўжываюцца гаўрик i гаўрила, але сувязей паміж імі слоўнік не ўстанаўлівае. Cipaту на Смаленшчыне называюць гаркач i гаркуша, абодва словы падаюцца ў слоўніку без адсылак. Няма іх паміж словамі гразётба i грозьба, грачанишча i гряцкоўя, npoлысить i проплешить i інш. Праўда, у асобных слоўнікавых артикулах аб'яднаны сінанімічныя словы, хоць яны займаюць самастойнае месца ў рэестры. Пад загаловачным словам барабули са значэннем 'бульба, картофлі' змешчаны сінонім турки; у артикуле палета стаіць слова пекота; у артикуле лихорадка падаюцца словы трясца, ворагуша, ирадава дот
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднаны, баловнйк, гаўрй, гаўрйк, грачанйшча, лысйть, проплешйть
4 👁
 ◀  / 361  ▶