чыцца 'загоревать1, у той час як асноўнае значэнне 'пачаць кукаваць' не падаецца. Не хапае асноўных значэнняў у артикулах шкарпетка не пользующаяся особенным авторитетом, а зазнающаяся баба', греть 'бигь больно' i інш. Некаторыя словы атрымалі звужанае тлумачэнне, пры характарыстыцы іх семантыкі аўтар выдзяляў якуюнебудзь асобную дэталь, рысу i тым самым збядняў значэнне слова. Слова гнёт мае апісальнае тлумачэнне 'очень толстое бревно, которое удерживает своею тяжестью стебли конопли в воде'. Увогуле, гнёт— гэта груз, якім што-небудзь прыціскаюць i неабавязкова толькі каноплі, толькі ў вадзе. Тлумачэннем 'рысь, самец, живущий одиноко' звужаецца, збядняецца семантика одинец. Слова плойма аўтар тлумачыць 'большое количество' i ўдакладняе 'о детях'. 3 прыкладаў-ілюстрацый (У яе дятей большая плойма. Икая плойма чарьвей на капу с ьт а) відаць, што значэнне слова плойма больш широкие. У слоўніку У. Дабравольскага няма паслядоўнага размежавання мнагазначных слоў i слоў-амонімаў. Словы-амонімы беспадстаўна падаюцца ў адным слоўніка* вым артикуле, a значэнні мнагазначнага слова часам разбіты на асобныя слоўнікавыя артикулы. У адным артикуле крась апынуліся назоўнік карась (Налавил рыбки — усе краси) i неазначальная форма дзеяслова красці — крась (Ни заракайся крась, бог беднысь дась). Самастойныя словы ласка 'милость, расположение' i ласка зверёк' аб'яднаны ў адным слоўнікавым артикуле, у другім згрупаваны летник 'верхняя одежда' i летник 'летняя дорога'. Двума асобнымі артыкуламі падаецца слова пригонятый, хоць для гэтага няма ніякага абгрунтавання: ПРИГОНЯТЫИ. Наблюдающий за работниками и работницами. А наш пригонятый — шельма кудриватый; ПРИГОНЯТЫИ. Пригонщик, сгоняющий крепостных на пригон, т. е. на работу. У некаторых выпадках ролю тлумачэнняў выконваюць параўнанні асобных слоў са словамі, растлумачанымі ў слоўніку I. Насовіча, ці адсылкі да яго працы. Некаторыя значэнні слоў падаюцца няправільна. Пра гэта сведчаць гіараўнанні тлумачэнняў Дабравольскага з тымі значэннямі, якія зафіксаваны іншымі елоўнікамі; неадпаведнасць аўтарскага тлумачэння i сапраўднага
Дадатковыя словы
абяднаны
2 👁