листьями'; неткаха Отрицательное качество женщины'; подкутный 'эпитет домовой змеи, водящейся под кутом'. Без тлумачэння засталіся агульнавядомыя словы' балота, баравік, блудзіць, воўк, вянок, галава, гара, груша, дым, зямля, камень, камар, неба i іншыя, а таксами словы, якія трапляюцца ў фальклорных творах, але сэнс іх у кантэксце невыразны: ТАЛЕР. Брязнули талеры на стиле; ЛИГ1ЕТА. Слово встречается в песне. Спишу твоё личко на белу липету. Слоўнік павінен зарэгістраваць усе асноўныя значэнні слоў, іх сэнсавыя адценні. У. Дабравольскі ўлічваў гэта патрабаванне, імкнуўся ў слоўнікавым артыкуле паказаць слова так, як яно захавалася ў народнай мове: БИЧУК. 1. Часть цепа, которою бьют по снопам. 2. Неловкий, неповоротливый; ПОДКУЛУПНУТЬ. 1. Отделить или взять незначительный кусочек какого-либо вещества. 2. Задеть кого за живую струнку. У слоўніку У. Дабравольскага сустракаецца нямала выпадкаў, калі семантыка слова характарызуецца няпоўна, недастаткова. Недахопам у будове слоўнікавых артыкулаў з'яўляецца парушэнне храналагічнага парадку ў падачы значэнняў слова. На першае месца прынята ставіць асноўныя, самыя старажытныя i найболын пашыраныя значэнні, пасля пераносныя, вузкадыялектныя. Будова слоўнікавага артыкула павінна ў храналагічным плане (у межах магчымага) адлюстроўваць працэс развіцця значэнняў слова, яго адценняў. Так, слова катух са значэннем 'отгороженное небольшое местечко, куда засаживают кур' выступае ў мове як асноўнае, ад якога ўтварылася пераноснае 'тесный дом или тесная изба'. У такой паслядоўнасці трэба было падаваць гэтыя значэнні, але ў слоўніку зроблена наадварот. Аналагічна будуецца артыкул пры слове коник '1. Слониц, лавка к двери; 2. уменьш. от конь'. Ад памяншальнага слова конік у вышку метафарычнага ўжывання (пераход значэння паводле функцыі) лаўку сталі называць конік. Непаслядоўнасць у падачы значэнняў выяўляецца i ў наступных слоўнікавых артыкулах: КОСТЫЛЬ. 1. Плохой работник. 2. Большой гвоздь для прибитая толстых досок. ПИХТЕРЬ. 1. Лентяй. 2. Мешок из редкого холста. Выяўляючы значэнні слова, У. Дабравольскі часта прапускаў асноўнае, агульнавядомае i падаваў толькі пераноснае, другаснае. Напрыклад, закуковать тлума
Дадатковыя словы
зяўляецца
3 👁