Не заўсёды адным літаратурным адпаведнікам можна раскрыць сэнс дыялектнага слова. Адпаведнік часам то не ахоплівае ўсіх адденняў слова, то недакладна перадае значэнне. Тады даецца адразу некалькі літаратурных адпаведнікаў, якія дапамагаюць найоліжэй падысці да патрэбнага значэння: тлуматня ўбеспокойство, хлопоты'; рудянеть краснеть, багроветь'; уколупить 'отщипнуть, отковырнуть'; перетнуть 'пересечь, перерубить'; радца 'советник, советчик'. Вельмі часта апісальнае тлумачэнне i літаратурны адпаведнік, узятыя паасобку, не поўнасцю характарызуюдь семантыку слова. Тады аўтар аб'ядноўвае іх, выкарыстоўвае ў спалучэнні, дамагаючыся найбольш дакладнага тлумачэння. Так, слова почопка перакладаецца болын агульным рускім перевязь'. Відаць, што між імі няма поўнай семантычнай адпаведнасці, i, каб дасягнудь яе, аўтар дадае апісальнае тлумачэнне 'дужка ведра'. Да слова наконовано падабраны недастатковы адпаведнік назначено', які аўтар удакладніў спалучэннем 'определено судьбою'. У слоўніку У. Дабравольекага вылучаецда яшчэ адзін спосаб семантычнай характарыстыкі слова — граматычнае тлумачэнне-адсылка. Вытворныя словы, якія адрозніваюцца ад асноўнага, невытворнага, толькі граматычнымі прыкметамі, разгорнутых тлумачэнняў не маюдь, а забяспечваюцда адсылкамі да асноўнага слова. Такім спосабам аўтар дае тлумачэнні да назоўнікаў i прыметнікаў з суфіксамі эмацыянальнай ацэнкі, да параўнальных ступеняў прыметнікаў: починальничек 'уменьш. от починальннк'; боронка 'уменын. от борона'; жисЭей, жидее сравнит, ст. от жидкий'; лцска 'уменьш. от лиса'; сивенъкий ум. сивый'. Такі прыём выкарыстоўваецца непаслядоўна, сустракаюцда недакладнасці. Так, слова рача у клічным склоне (Ох, рача, што ў нас заутри за свята?) аўтар забяспечвае граматычным тлумачэннем 'уменьш. от рак'. Назвы раслін, жывёл, анатамічныя тэрміны маюць лацінскія адпаведнікі: береза 'Betula alba'; буковица 'Betniса officinalis'; пижма 'Tanacetum vulgare'. У слоўніку можна знайсці шэраг слоў, якія атрымалі вельмі агульнае i прыблізнае тлумачэнне, не апісанне, а спасылку на тое, калі i ў якім выразе слова скарыстоўваедца: жигучка 'палящая, эпитет крапивы с мелкими
Дадатковыя словы
абядноўвае, найбліжэй, чйнальннк
17 👁