Асноўнай задачай кожнага слоўніка з'яўляецца ceмантычная харжтарыстыка слоў. У слоўніку Дабравольскага пераважае апісальнае тлумачэнне: яно коратка фармулюе значэнне слова i змяшчае мінімум звестак, неабходных для разумения сэнсу. У канкрэтных назоўніках спачатку вызначаецца іх родавая прыналежнасць, a пасля падкрэсліваецца відавая, дадатковая прыкмета, якой прадмет адрозніваецда ад іншых: вехтик 'мочалка для мытья посуды'; кайло 'лом, которым бьют камень и мерзлую землю'; липец 'мёд, собранный пчёламі с цветов липы'. Тлумачэнні, у якіх аўтар абмяжоўваецца толькі родавай прыкметай, не характарызуюць спецыфікі прадмета, не выдзяляюць яго з ліку іншых i не могуць быць здавальняючымі: валасник растенне'; верьхоўка 'прихомоть, суеверная примета'; жароня 'цветок вроде герани'; чернухи грибы'. Нярэдка У. Дабравольскі не задавалыіяецца філалагічным апісаннем, пераступае яго межы i вельмі падрабязна характарызуе прадмет, з'яву, звычай, даючы ім энцыклапедычнае тлумачэнне. Слоўнікавыя артыкулы ў такіх выпадках перагружаюцца другараднымі, часам непатрэбнымі фактамі i разрастаюцца да вялікіх памераў, набываюць рысы артыкулаў ca спецыяльных даведнікаў: ВЕКША. Белка. Берёзовка водится в березовых лесах: пушистая, серенькая; хвостик тёмно-коричневого цвета; березовка крупнее ростом, пушистее рыженькой белочкиолынанки. Белочка-олынанка водится в ольховых лесах. Такія вялікія артыкулы з энцыклапедычным ухілам аўтар распрацаваў i да слоў яз, шальник, цыганки, холодец, уместье, седанец, раданица i інш. У нешматлікіх выпадках аўтар дамагаецца дакладнасці тлумачэння, падкрэсліваючы паходжанне назвы: леховитый 'засеянный небезупречно, с лехами'; обтынитъ 'окружить тыном, забором'. Значная колькасць рэестравых слоў растлумачана літаратурнымі адпаведнікамі. Такі спосаб тлумачэння выкарыстоўваецца пры словах, якімі ў дыялекце i ў літаратурнай м.ове абазначаюцца адны ł тыя ж паняцці. Звычайна гэта стылістычна нейтральныя словы, значэнні якіх дакладна супадаюць: веселуха радуга'; жачка жнея'; затяться заупрямиться'; кандёр крупнік'; nepeлёк йспуг'; скрыль ломоть'; слетать подтеплить'; товаришка подруга
Дадатковыя словы
валаснйк, вехтйк, грйбы, зяву, зяўляецца, подтеплйть
1 👁