глумиться. Вялікая трупа слоў зарэгістравана з коранем зелзельлика, зельля, озеленяя 'ошибка, заблуждение', озелило 'омрачило, ввело в заблуждение', озелитъ обмануть', озелиться, озёлки 'зелье чарующее', озелок обман', озел 'колдовство, очарование', озелять 'очаровывать зельем'. У словах рэестравай часткі націск ставідца, але здараецца, што націскны склад вызначаны няправільна. Так, у слове волговатый націск стаіць на складзе го, а ў прыкладзе — на складзе ва (Сено троху волговита). У слове поливка пад націскам ли, а ў прыкладзе — по (поливка). Граматычны кваліфікатар ў лексікаграфічных правах меў i мае істотнае значэнне. Ен дапамагае ўбачыць слова не адасоблена, а ва ўсіх яго ўзаемаадносінах i сувязях. Наяўнасць граматычнага кваліфікатара асабліва неабходна ў абласных слоўніках, дзе сабрана лексіка, пераважна невядомая для шырокага кола чытачоў. Разумеючы гэта, I. Грыгаровіч, С. Мікуцкі, I. Насовіч, М. Hiкіфароўскі i нават аўтары невялікіх падборак імкнуліся даваць словам граматычныя характарыстыкі. У. Дабравольскі не скарыстаў традыцыйнага вопыту папярэдніх складальнікаў, у тым ліку i «Вопыта абласнога слоўніка», не выпрацаваў сістэмы граматычных памет. Усе словы, незалежна ад таго якой часцінай мовы яны з'яўляюцца, не маюць граматычных памет, хоць падаюцца часам не ў пачатковай форме. Падрабязнага стылёвага размежавання слоў У. Дабравольскі таксама не даваў. Больш-менш паслядоўна выкарыстоўваліся паметы уменьшительное, ругательное, бранное: буркалы 'глаза, ругат. слово'; бусуха 'бранное слово: бранчливая, сварливая'; кастривица 'ругательн. слово, вздорный, сварливый'; месик 'ум. от месяц'. Некаторыя словы маюць пэўныя стылявыя адценні, але падаюцца ў слоўніку без адпаведных памет i ўспрымаюцца як нейтральныя. Напрыклад, у словах зюкаць разговаривать', ирзун весёлый парень, любящий смеяться, зубоскалить', расквасить 'разбить кому что, ударить кого сильно', сынулька сын, сыночек', ускапиться влюбиться' i іншых адчуваецца эмацыянальная напоўненасць, аднак стылявых якасцей гэтых слоў аўтар не вызначае
Дадатковыя словы
волговйта, зелзельлйка, зяўляюцца, полйвка
0 👁