У «Смаленскім абласным слоўніку» У. Дабравольскі распрацаваў 16 560 слоўнікавых артыкулаў. Асноўнымі дапаможнікамі пры адборы лексікі для «Смаленскага абласнога слоўніка» былі «Вопыт абласнога велікарускага слоўніка» i «Дадатак» да яго. Арыентуючыся на гэтыя працы, Дабравольскі складаў рэестр свайго слоўніка за кошт незарэгістраваных слоў. Так, «Вопыт» падае з паметай смал. дзеяслоў кавирзать 'l) городить, путать, дурно писать; 2) бить, колотить'; Дабравольскі прапускае яго, але ўключае два аднакаранёвыя назоўнікі: каверза 'сплетня, клевета' i каверзень Т) неважный, неуклюжий работник, 2) лапоть из лык'. Падае Дабравольскі словы з іншым граматычным афармленнем: катачих («Вопыт») i катачишка («Смаленскі абласны слоўнік») 'шило, которым плетут лапти'. У «Смаленскім абласным слоўніку» аўтар прапускае словы карюзлик, хватерка, пали, паросник, патяпник, тавлинка, толока, цагельня, цурка i інш., занатаваныя ў «Вопыце» з паметай смал. Рэестравая частка слоўніка Дабравольскага своеасаблівая: яна ахоплівае самыя розныя тэматычныя трупы. Апрача таго, вялікае месца адводзіцца ўласным імёнам, іх павелічальным, памяншальным, ласкальным i зневажальным формам: Аксиння, Аксюта, Аксютка; Лекса, Лексашка, Алексаха; Высяпок 'уменшит. от Осип'; Дунюшутка, Дуня; Хадоня, Хадоска. Асобнымі слоўнікавымі артыкуламі падаюцца геаграфічныя назвы: Витебск, Вишня (рака), Дунай, Ирдань (Иордан). Некаторыя артыкулы прысвячаюцца ўстойлівым i вобразным словазлучэнням, якія разглядаюцца як адно цэлае i растлумачваюцца літаратурнымі адпаведнікамі: дрыжики продаецъ 'дрожит от холода'; гнётами пачаў бить 'пяткамі ног стал бить'; марафеты падпускать 'туманить глаза, дурачить'; чирк у чирк 'говорить о деле, сделанном с величайшей точностью'. У. Дабравольскі даволі поўна занатаваў цэлыя гнёзды аднакаранёвых слоў. Так, з коранем мул- зафіксавана 6 слоў: мулкии, мулить, мулко, мульё (мульлё), мульчеть. «Беларуска-рускі слоўнік» (1962) падае толькі 4: мулка, мулкі, муляцца, муляць. У «Беларуска-рускім слоўніку» толькі 4 словы з коранем тлумтлум, тлуміць, тлума, тлумны. У «Смаленскім абласным слоўніку» занатаваны i вытворныя тлумасть, тлумата, тлуматня
Дадатковыя словы
кавйрзать, мулйть, мулкйй
0 👁