Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
ДЫЯЛЕКТНАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ M. Ф. Гуліцкі «СМАЛЕНСКІ АБЛАСНЫ СЛОЎНІК» У. ДАБРАВОЛЬСКАГА Навуковая спадчына Уладзіміра Мікалаевіча Дабравольскага, вядомага даследчыка Смаленшчыны, даволі вялікая i разнастайная. Яго этнаграфічнымі i фальклорнымі запісамі шырока карыстаюцца літаратары, фалькларысты, гісторыкі, этнографы. Лексікаграфічная практыка У. Дабравольскага да гэтага часу даследавалася мала, хоць яна заслугоўвае пільнай увагі беларускіх мовазнаўцаў, найперш — лексікографаў. Выдаўшы чатырохтомны «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (1891 —1903), У. Дабравольскі ўсю энергію сканцэнтраваў на вывучэнні народнай лексікі Смаленшчыны, своеасаблівага i цікавага для лінгвістаў рэгіёна. Вынікам яго шматгадовай працы стаў «Смаленскі абласны слоўнік» (1914). Смаленскія гаворкі былі для Дабравольскага добра знаёмыя: у гэтай мясцовасці ён нарадзіўся, тут доўгія гады вёў фальклорныя, этнаграфічныя запісы. Зразумела, што многія словы i выразы спецыяльна для слоўніка ён занатаваў сам; вялікая колькасць слоў выбрана з яго папярэдніх прац — «Смаленскага этнаграфічнага зборніка» i асобных брашур i артыкулаў. Як матэрыял для слоўніка выкарыстаны «Лісты з вёскі» A. Энгельгарта, «Смаленская губерня» M. Цэбрыкава i іншыя рукапісныя i друкаваныя матэрыялы. я. Карскі ў рэцэнзіі піша, ніто «Смаленскі абласны слоўнік» вызначаедца дастатковай паўнатой, багаццем зместу, хоць i папракае У. Дабравольскага, што ён не выкарыстаў пры складанні слоўніка «Энеіду навыварат» B. Равінскага i «Беларускія песні» П. Бяссонава i. 1 E. Ф. К a p с к и й. Труды по белорусскому и другим славянским языкам. М., 1962, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 361  ▶