БАЗАРЫЦЬ незак. Лаяць каго-н., сарамаціць, выгаворваць. Старшыня брыгадзіра базарыць, што сена ні зьвезлі.
БАЛАБОСТ м. Балбатун. Эт, балабост гэты, што ён добрая скажа.
БАЎДЫР м. Маўклівы замкнуты чалавек. Што ты ат таго баўдыра хочаш, надзьмецца, як мыш на крупы, і маўчыць.
БІЛКА ж. Аглабільна ў калёсах. У білку дзьве лёсткі ўставіў.
БІЛКІ толькі мн. У выразе: у білкі — да верхняга аглабільна. У білкі ўкінуў снапоў колькі — і гэта ўжо ён вос вязе.
БЛАГАТА м. і ж. Благі чалавек; пераборлівы чалавек. Благату гэту і на парох пускаць ні трэба. Вот благата нейкая — ніяк ні ўгодзіш яму.
БРАТАНІЧ м. Пляменнік, сын брата. Мой братаніч у Мінску вучыцца.
БУНАВАЦЬ незак. Бубніць сабе пад нос, выказваючы нездавальненне чым-н. Старая ўжо цэлы час нешта бунуя сабе пад нос.
ВАЙЦЯЦЬ незак., ЗВАЙЦЯЦЬ зак. Выгаворваць каму-н., папракаць за зробленае ці сказанае. Вайцяць я ёй ні буду, але хай зная, што я ўсё ведаю. Праз гот, два, а я ёй звайцяю.
ВАЛАНЦАЙ м. Валацуга, бадзяга. І калі гэта наш валанцай нагуляяцца, ніколі дома ні стыкаяцца. От удаўся валанцай! Ніколі лішняй хвіліны не забавіцца дома (Нядоля Заблоцкіх, 252).
ВАЛАЦЬ незак. Выклікаць да сябе; клікаць, зваць, падзываць. Валая ўсіх нас да сібе і кажа ехаць у лес. Цібе матка дадому валая.
ВАЛЕНТА м. і ж. Неўраўнаважаны, нервовы чалавек. К валеньця гэтай і потступу німа. Што гэта за чалавек — валента нейкая ды ўсё.
ВАЛІЗА м. і ж. Мажны, непаваротлівы чалавек. Пакуль тая валіза прыдзя, то і ні пара будзя.
ВАНЦАТЫ прым. Няўстрыманы, нервовы. Такі ванцаты — дык лепш і ні бачыць.
ВАНЦАЧ м. Звычайна ў праклёне: кап цібе ванцач задушыў.
ВІДА прысл. 1. У адзін момант, у адзін міг. Ушчарэпіўся за борт машыны і віда ўскочыў наверх. 2. На
79 👁