Старонка 26
◀ / 361 ▶
поіш. 2. Скон, здыхата. Німа на цібе апрогліцы, кап ты выдах [пра сабаку]. АПРЭХЧЫСЯ зак. Сканаць, здохнуць. Куды цібе нясе [пра карову], кап ты апрэглася! АПУХА ж. Дэталь саламянай страхі — дошка, прыбітая да канцоў лат, над кожным франтонам, каб не спаўзала салома. Вецяр апуху адарвоў і зьнёс усю страху. АПЯЛЮХА ж. Вялікая луста хлеба, вялікі кусок сала. Такую апялюху сала ўтрубіў. АРЦАБНІЦА ж. Саматканая посцілка з узорамі ў выглядзе квадратаў. Прынясі арцабніцу, трэба зьверху накрыць. АРЦАБОВЫ прым. У выразе: арцабовая посьцялка — тое, што і арцабніца. Шэсьць губак арцабовых посьцялак выткала. АСЦА ж. У выразе: асцу гоніць — пра хваравітае адчуванне, якое суправаджаецца ўзмоцненым выдзяленнем сліны. Рады німа: і парашкі піла, і соду, а ўсё роўна асцу гоніць. АСЫКАЦЦА незак., АСЫКНУЦЦА зак. Са злосцю рэзка адказваць каму-н. на заўвагі, папрокі. Ах ты, жаба, ішчэ асыкаясься, слухала п, калі старшыя гавораць. Бладзік памаўчыць, памаўчыць ды і асыкнецца, ды ўсё Корабачу напроціў (Ні госць ні гаспадар, 206). АТКАВЯЛІЦЬ зак. Адрэзаць вялікі кусок хлеба, сала. Аткавяліў лусту як рэшата і панёс. АТКАРХНУЦЬ зак. Крыху аддыхнуць, перавесці дух. Аткархнуў троха і на балота касіць пашоў. АТХАЯЦЬ зак. Выхадзіць, вылечыць ад цяжкай ці працяглай хваробы. Добрыя дактары — атхаялі чалавека. АТШВАБІЦЬ зак. Адрэзаць вялікі кусок чаго-н. Атшвабіў сала колькі хацеў. Яму атшвабілі палавіну сотак. АХАЯЦЬ зак. Ачысціць, прывесці ў нармальны выгляд. Тры дні дома ні была, дык чуць ахаяла хату. БАБАК м. Дурань, недацёпа, размазня. Нічога ні зробіць гэты бабак. Ходзіць абарваны, як бабак. (Ні госць ні гаспадар, 174). БАДЗЮЛЬКА ж. Крыха, драбінка; што-н. маленькае. Дала бадзюльку солі. Дзевачка іх — такая бадзюлька, але быстрая.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 361 ▶