Старонка 25
◀ / 361 ▶
принятых норм. Лукаш Калюга шырока выкарыстоўваў рэгіяналізмы і ў адным і ў другім плане. У падборцы ў якасці ілюстрацый прыводзяцца тэксты, запісаныя аўтарам у вёсцы Скварцы (яны не пашпартызуюцца), і ўрыўкі з твораў Лукаша Калюгі, якія даюцца па зборніку «Ні госць ні гаспадар» (Мінск, 1974) і пашпартызуюцца назвай твора. АБАБЭНІЦЬ зак. безас. Апушыць (звычайна пра карову). Карову абабэніла, мусіць, у маладую канюшыну ўлезла. Куды, рабая, кап цібе абабэніла! АБВАЛІЦЦА зак. Паваліцца, зваліцца з ног. Палядзі, ці ні Федзік гэта абваліўся. АБЗУРЫЦЦА зак. Тое, што і абваліцца. Абзурыўся сярод вуліцы і ўстаць ні можа. АГЛЯДАЦЦА незак., АГЛЕДЗІЦЦА зак. Уходжвацца, спраўляцца з работай па гаспадарцы. Трэба іці: пара ўжо аглядацца. Адной агледзіцца — колькі часу трэба. АГУРАЦЬ зак. Апрыкраць, надаесці, абрыдзець. Агурала жыць аднаму. Гэтак агураў, што ні глядзела п, здаецца. АГУРЫЦЦА зак. Звыкнуцца, абвыкнуцца, прывыкнуць. Ведама, жыве сам сабою, агурыўся — і нікога яму ні трэба. АДНАКІ прым. Аднолькавы. Удвух яны з Пархімам спалі, але не аднакі быў іх сон (Нядоля Заблоцкіх, 253). АЗЫРАЦЬ зак. Тое, што і агураць. Хлопяц мне ўжо азыраў — купі і купі лісафет. Яго доўгія апавяданні пра сябе паспелі ўжо азыраць Хвядосу (Ні госць ні гаспадар, 86). АКУРАТ прысл. 1. У гэты самы час, якраз тады. Я акурат дома была і добра бачыла гэта. 2. Якраз такі, падобны. Акурат бацячка: і ходзіць гэтак, і глядзіць — усё да капялькі пабрроў. АПАРОЦЬ зак. Знайсці што-н. схаванае. І як ён апароў гэтыя грошы? Нечакана іх [кніжкі] апарола і там Пётрава маці (Ні госць ні гаспадар, 141). АПІВОШ м. П'яніца, выпівака. Зноў прывалокся гэты апівош — ні выкурыш с хаты да вечара. АПОЎЗЛЫ прым. Няскладны, нізкарослы (пра чалавека). АПРОГЛІЦА ж. 1. Ненаеднасць, ненасытнасць. Апрогліца нейкая на яго напала — ні накорміш, ні на-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 361 ▶