вачах; заметна для ўсіх. Пагода віда порціцца — будзя дошч. ВОБАК, ВОБАЧ прысл. Побач. А вобак сядзела Лёдзя і кажа: «Хай бы Пецька схадзіў». ВОБМЯГАМ прысл. Звычайна ў выразе: вобмягам табе выйдзя (вылязя) — выйдзе табе праз бок, бокам. Вобмягам табе выйдзя мая дабрата. Вобмегам табе вылезе гэтыя трыццаць чатыры працэнты, — пачуў Адась з сянец, як ішоў у хату (Цеснаватая куртачка, 11). ВОГЛЯТКА ж. Работа па гаспадарцы, доглядy жывёлы і інш. Ужо воглятка пачалася, а яго шчэ німа. А якая там воглядка мужчыну ўлетку! Каня вывеў на пашу, паснедаў і хоць на край свету да вечара сыходзь (Ні госць ні гаспадар, 139). ВОДАЛЯЙ прысл. Воддаль. Я водаляй была — добра бачыла, але ні чула. Трохі водалей ад іх на куп'і сядзела тры малыя дзяўчынкі (Ні госць ні гаспадар, 97). ВОЙДЗЯ прысл. Тут, вось тут. Войдзя ляжыць, а ты круцісься па ўсёй хаця. Войдзя ён стаёў, а ні там. ВОМПІЦЬ незак. Жаліцца на што-н. Яна на брата вомпіць — ні памох ёй. ВОПРАМЯЦЬ ж. Толькі ў праклёне: кап цібе вопрамяць кінула. ВОПСАС прысл. Нечакана, рэзка, стрымгалоў. Ён да яе як кінуўся вопсас — думалі, канец будзя. ВУЗЛАЎЯ н. Перадок у павозцы. Новая вузлаўя зламалася. ВУНЬДЗЯ прысл. Там, вось там, вунь там. Вуньдзя стаіць, а ты ні бачыш. ВУРВАЛАК м. Цурбалак. Хапіў нейкі вурвалак і пошпаркам у сабаку. ВУРВІНЯЦ м. Вісус, жэўжык. Вурвіняц гэты куды хочаш залезя. ВЫБЫЦЬ зак. звычайна з адмоўем. Прабыць дзе-н. да пэўнага часу... Не шанцуе яму з жонкамі: надта ж не даўгавечныя траплялі шляхцянкі: адна і года не выбыла, другая крыху мацавалася, ды і тая от далася (Нядоля Заблоцкіх, 236). ВЫДАБІЦЬ зак. Выштукаваць, вымеркаваць. Ён выдабіць такую асатку, што ні ў кога німа. Выдабіла Прузына, што рукаўцы і калошкі, як 'дудачкі, павыходзілі (Нядоля Заблоцкіх, 259).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
100 👁