БАЗА'РЫЦЬ незак. Лаяць кагон., сарамадіць, выгаворваць. Старшыня брыгадзіра базарыць, што сена ні зьвезлі. БАЛАБО'СТ м. Балбатун. Эт, балабост гэты, што ён добрая скажа. БАУДЫ'Р м. Маўклівы замкнуты чалавек. Што ты ат таго баўдыра хочаш, надзьмецца, як мыш на крупы, i маўчыць. БГЛКА ж, Аглабільна ў калёсах. У білку дзьве лёсткі ўставіў. БІ'ЛКІ толькі мн. У выразе: у білкі — да верхняга аглабільна. У білкі ўкінуў снапоў колькі — i гэта ўжо ён вое вязе. БЛАГАТА' м. i ж. Благі чалавек; пераборлівы чалавек. Благату гэту i на парох пускаць ні трэба. Вот благата нейкая — ніяк ні ўгодзіш яму. БРАТА'НІЧ м. Пляменнік, сын брата. Мой братаніч у Мінску вучыцца. БУНАВА'ЦЬ незак. Бубніць сабе пад нос, выказваючы нездавальненне чым-н. Старая ўжо цэлы час нешта бунуя сабе пад нос. ВАИЦЯ'ЦЬ незак., ЗВАЙЦЯ'ЦЬ зак. Выгаворваць каму-н., папракаць за зробленае ці сказанае. Вайцяць я ёй ні буду, але хай зная, што я ўсё ведаю. Прав гот, два, а я ёй звайцяю. ВАЛАНЦА'Й м. Валацуга, бадзяга. I калі гэта наш валанцай нагуляяцца, ніколі дома ні стыкаяцца. От удаўся валанцай! Ніколі лішняй хвіліны не забавіцца дома (Нядоля Заблоцкіх, 252). ВАЛА'ЦЬ незак. Выклікаць да сябе; клікаць, зваць, падзываць. Валая ўсіх нас да сібе i кажа ехаць у лес. Цібе матка дадому валая. ВАЛЕ'НТА м. i ж. Неўраўнаважаны, нервовы чалавек. К валеньця гэтай i потступу німа. Што гэта за чалавек — валента нейкая ды ўсё. ВАЛІ'ЗА м. i ж. Мажны, непаваротлівы чалавек. Пакулъ тая валіза прыдзя, то i ні пара будзя. ВАНЦА'ТЫ прым. Няўстрыманы, нервовы. Такі ванцаты — дык лепш i ні бачыць. ВАНЦА'Ч м. Звычайна ў праклёне: кап цібе ванцач задушыў. ВІДА прысл. 1. У адзін момант, у адзін міг. Ушчарэпіўся за борт машыны i віда ўскочыў наверх. 2. На
Дадатковыя словы
баудыр, бунаваць, ваицяць, валаць, звайцяць
9 👁