Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
поіш. 2. Скон, здыхата. Німа на цібе апрогліцы, кап ты видах [пра сабаку]. АПРЭ'ХЧЫСЯ зак. Сканаць, здохнуць. Куды цібе нясе [пра карову], кап ты апрэглася! АПУ'ХА ж. Дэталь саламянай страхі — дошка, прыбітая да канцоў лат, над кожным франтонам, каб не спаўзала салома. Вецяр апуху адарвоў i зьнёс усю страху. АПЯЛКУХА ж. Вялікая луста хлеба, вялікі кусок сала. Такую апялюху сала ўтрубіў. АРЦА'БНІЦА ж. Саматканая посцілка з узорамі ў выглядзе квадратаў. Прынясі арцабніцу, трэба зьверху накрыць. АРЦАБО'ВЫ прым. У выразе: арцабовая посьцялка — тое, што i арцабніца. Шэсьць губак арцабовых посьцялак выткала. АСЦА' ж. У выразе: асцу гоніць — пра хваравітае адчуванне, якое суправаджаецца ўзмоцненым выдзяленнем сліны. Рады німа: i парашкі піла, i соду, a ўсё роўна асцу гоніць. АСЫКА'ЦЦА незак., АСЫКНУ'ЦЦА зак. Ca злосцю рэзка адказваць каму-н. на заўвагі, папрокі. Ах ты, жаба, ішчэ асыкаясься, слухала n, калі старшыя гавораць. Бладзік памаўчыць, памаўчыць ды i асыкнецца, ды ўсё Корабачу напроціў (Hi госць ні гаспадар, 206). АТКАВЯЛІ'ЦЬ зак. Адрэзаць вялікі кусок хлеба, сала. Аткавяліў лусту як рэшата i нанёс. АТКАРХНУ'ЦЬ зак. Крыху аддыхнуць, перавесці дух. Аткархнуў троха i на балота касіць пашоў. АТХА'ЯЦЬ зак. Выхадзіць, вылечыць ад цяжкай ці працяглай хваробы. Добрыя дактары — атхаялі чалавека. АТШВА'БІЦЬ зак. Адрэзаць вялікі кусок чаго-н. Атшвабіў сала колькі хацеў. Яму атшвабілі палавіну сотак. АХА'ЯЦЬ зак. Ачысціць, прывесці ў нармальны выгляд. Тры дні дома ні была, дык чуць ахаяла хату. БАБА'К м. Дурань, недацёпа, размазня. Нічога ні зробіць гэты бабак. Ходзіць абарваны, як бабак. (Hi госць ні гаспадар, 174). БАДЗКУЛЬКА ж. Крыха, драбінка; што-н. маленькае. Дала бадзюльку солі. Дзевачка іх — такая бадзюлька, але быстрая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апрэхчыся, апуха, асыкацца, асыкнуцца, аткавяліць, аткархнуць, атхаяць, атшвабіць, ахаяць
10 👁
 ◀  / 361  ▶