ПАПО'НА ж. іран. Доўгая сукенка. Я гэтую папону ня адзену, як старой бабя пашыла да пятаў. ПАТКЛЕ'ЙКА ж. Падкладка ў халяве. Патклейку у халявы зрабіў с палатка. ПАТШТА'НІКІ мн. Кальсоны. Патштанікі гатовыя купіла хлопцу. ПЛКУСІК м. ІІлюсавы кафтан. Плюсік новы пашыла да талі. ПЛЯЧУ'К м. Шво на плячы. Плячук распароўсь, зашыць конча цяпер, а то пойдзя даляй. ПО'ВЯС м. Пояс. Повяс выткала новы да торбы. ПО'ТТАЧКА ж. Падточка, даточка. Поттачку да хвартуха прышыла сацінаву. ПРАРЭ'Х м. Разрэз у спадніцы. Прарэх пакінула ў спаніцы, кап шырэй было ступаць, бо яна як калоша. ПРА'ШКА ж. Спражка. Прашку начысціў, што аддалёк відаць бляск. ПРО'ТЫР, ПРО'ТЫРЧ м. Іголка без вушка. РО'ШШЫУКА ж. Карункі ў навалачках. Рошшыўкі да навалечак зъвязала новыя. РЫЗГ'НКА ж. Спосаб вязания, пры якім два вочкі вяжудца налева, а два направа або адно налева, а другое направа. СВЭ'ДАР м. Вязаная кофта, світэр. Свэдар зъвязала хлопцу на канькі хадзіць. СО'ПУХА ж. Брудная, заношаная адзежына. Гэтую сопуху кап дамыцца, то на цэлы дзенъ трэба ў Нёмні мь чыць. СПО'НКІ мн. Запінкі. Спонкі купіла дачка ў горадзя. СТА'ЛКА ж. Рад. Пацяркаў адну сталку павесіла на шыю. СТА'ШК м. Ліф сукенкі, кофты. Пакроіла станік коратка, дак сукенку адзець ня магу. СТРЫГАВА'ЦЬ незак. Фастрыгаваць. Стрыгавацъ трэба было тонкімі ніцямі, то лёхка было n i выцягваць ix. СТУПА'К м. Частка панчохі, шкарпэткі, якая аблягае ступню. Яшчэ цэлыя шкарпэткі, а ступак малы стаў. СУ'КНЯ ж. Шарсцяная сукенка. СЬШ'ЧКА ж. Завостраная палачка для пляцення лапцей. Сьпічку хлопяц зламаў, трэба новую выстругаць
Дадатковыя словы
папона, патклейка, поттачка, прашка, протыр, протырч, рошшыука, рызгнка, сопуха, сталка, сташк, сукня, сьшчка
1 👁