ЛАТІІЦЬ незак. Латаць. Лапіць сарочку трэба, дзірка велика ўжо.
ЛАўХІ мн. Старое адзенне, якое насіць больш нельга. Лахі трэба сабраць ды крамніку здаць, то хоць ніцей вазьму, а так замінаюць толькі.
ЛГШТАУКА ж. Устаўка пад пазухай у сарочцы. Ліштаўка вельмі вуская ў кашулі.
ЛЯКН'РКІ мн. Лакіраваныя туфлі. Нават i мацяры привезла лякеркі.
MAHKE'T м. Манжэт. Манкеты i варатнік белыя ў сукенку зрабіла.
МАНЫНАФКА ж. Кафтан да калена з даматканага сукна. Манынарка гаматная, новая, цяшкая, аш плечи баляць, пакуль пришла.
МО'ТУС м. Матуз. Падвяжы кажух мотусам, цяплей.
НАДЗІМА'НКІ звыч. мн. Пацеркі, пустыя ў сярэдз:'не. Надзіманкі далікатныя, трэба асьцярожна насіць, кап ня расьціснуць.
НАЖУ'ТКА м. Летнік з сівага даматканага сукна. Выткала три губкі сукна на нажуткі.
НАПРА'ТКА ж. Вопратка. Напратку бяры, на дварэ холат.
НАРУ'ЧНІКІ мн. Манжэты, звязаныя з шарсцяных нітак. Наручнікі зьвязала за вечар.
НСУЖНА мн. Ножны. Ножна тупыя, кепска кроіць імі.
НЯДАТСУПКІ мн. Атопкі, апоркі. Кап чаго добрага, а нядатопкаў колькі хочаш у мяне.
ПАДБІ'ЦЕ н. Падбіўка ў шапцы, вопратцы. Падбіцё трэба новаё ўшыць у шапку.
ПА'ЗУХА ж. Частка проймы пад пахай. Трэба зашыць пазуху ў кофця.
ГШТО'СЁ н. Кара ліпы, вяза i лазы, якая ідзе на лапці. Палося шмат надраў на лапці.
ПАЛЯРЫ'НА ж. Вышываная ўстаўка на грудзях у жаночай кашулі. Палярына нарвалась саўсем, а кашуля — хоць скачи.
ПАЛЯРЫ'НКА ж. Нашыўка, планка на грудзях у мужчынскай сарочцы. Палярынку пришила крамную, а то натта гаматно, як сваей работы даць.
ПАЛЯТЫ'НКА ж. Летнік з чорнага даматканага сукна. Палятынка нарвалась, трэба шыць новую, а то высьці няма ў чым
Дадатковыя словы
mahket, гштосё, ла^хі, лякнркі, нажутка, напратка, падбіце, палярынка
16 👁