Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
ТАЦЯ'НКА ж. Сукенка ca зборкамі ў таліі. Тацянка хораша\на худой дзяўчыня. ТРЭіМЗЬЛІ мн. Махры з нітак. УСКЛА'СЬЦІ зак. Адзець (кашулю, сарочку). Ускладзі чистую кашулю, а то куды ты пойдзяш у такой сопуся. УСТЫКНУ'ЦЬ зак. Абудь на босую ногу. Устыкні галёшы i бяжы памагаць заганяць парася. УСЬЦГЛАК м. Сцілка. Усьцілкі ў боты купіць новыя трэба. ХВА'НДЫ мн. Фалды ў кажуху. Кажух пашыла ў хванды, дак ходзіць як гара. ХВАСТРО'ТЫ м н. іран. Жаночыя бацінкі на высокіх абцасах. Як вымадзілась, што хвастроты абула нават. ЧУ'НІ мн. Вялікія гумовыя галёшы на валенкі. Чуні паклеіў на валянкі. ШАЛЯНО'УКА ж. Невялікая квяцістая шарсцяная хустка. Шаляноўку пакідаю на свято завязаць. ШАСТУ'Н м. Сяннік. Добра спалось, шастун новай сало маю напхала. ШУ'БЯНКА ж. Мужчынская шапка з футра. Шубянку з бабра пашыў, то марос ніякі ня страх. ШЧЫБЛЕ'ТЫ мн. Мужчынскія святочныя туфлі. Хіба ў шчыблетах у будзянь ходзяць. ШЫДЭ'ЛАК м. Кручок для вязания. ie. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзянь, ускласьці, устыкнуць, шаляноука, шубянка, шчыблеты, шыдэлак
2 👁
 ◀  / 361  ▶