Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
М. В. Бірыла 3 ЛЕКСІКІ ВЁСКІ СКВАРЦЫ ДЗЯРЖЫНСКАГА РАЁНА Запісы прадстаўленай тут лексікі зроблены ў розны час, калі аўтару даводзілася бываць у сваёй роднай вёсцы. Не ставячы мэты сістэматычна даследаваць лексічную сістэму гаворкі, аўтар запісваў толькі тое, што адрознівае яе ад літаратурнай мовы. Большая частка матэрыялу запісана непасрэдна на месцы ў момант маўлення, гэта значыць з'яўляецца вынікам «палявых» назіранняў. Але частка слоў, уключаных у гэту падборку, падказана літаратурнай крынідай — творамі пісьменніка Лукаша Калюгі, які ў дзіцячыя i школьный гады жыў у вёсцы Скварцы. Лукаш Калюга (Канстанцін Пятровіч Вашына) нарадзіўся 27 верасня 1909 г. Закончыў Станькаўскую сямігодку, a ў 1931 г. — Мінскі педтэхнікум. Працаваў стыльрэдактарам i некаторы час на Беларускім радыё. Першыя апавяданні надрукаваны ў 1927 г. Важнейшыя яго творы — аповесці «Hi госць ні гаспадар» (1928), «Нядоля Заблоцкіх» (1929) i апавяданні «Трахім — штучны чалавек», «Іллюк-даследчык», «Тахвілін швагер» (1929), «Цеснаватая куртачка» (1932). Галоўная тзма пісьменніка — беларуская вёска напярэдадні i ў гады калектывізацыі. Агульны стан беларускай літаратурнай мовы к канцу 20 — пачатку 30-х гадоў, калі пісаў Лукаш Калюга, можна ахарактарызаваць як перыяд шырокага выкарыстання побач з агульнанароднымі элементамі мовы рознадыялектных дублетных варыянтаў. Кожны пісьменнік у пэўнай меры карыстаўся элементамі свайго роднага дыялекту, уключаючы іх у тканіну твора свядома ca стылістычнымі мэтамі ці ў выніку адсутнасці агульна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
5 👁
 ◀  / 361  ▶