Старонка 22
◀ / 361 ▶
РЫЖЫ прым. Худы (пра мяса). РЫЖОВІНА ж. Мясная праслойка ў сале. Сало з рыжовінамі смачно. САЛОМЕНІК м. Сяннік. СЕРНІЦА ж. Запалка. Колісь куплялі за караўкі серніцы. СКАЛЬ ж. Пчаліная разведка. СКАЛЯВАЦЬ незак. Лётаць у разведку (пра пчол). СКАПЕЦ м. Бурт, капец. У скапец картоплю засыпаюць навярху, бо так вада. Межавы курган. Па казьне стаяць слупкі і скапцэ, слупок сагніў, а скапец есь. СКРОЗЬ прысл. Увесь час, заўсёды. Мы скрозь добро жывом. СПАСЬЦІ зак. Перайсці ў спадчыну. Патом ён памиор, усе спало той даццэ; памиор і брат, і братава кніжка спала ім. СПАТЫЧКА ж. Сутычка, бой. Спатычка була кала нашага сяла, як була вайна. СПІЦАК м. Завостраная палачка, якой падпляталі лапці. СТАРАПОЛЬ ж. Даўно разробленая зямля. СТАЎПЕЦ м. Частка грабель, у якую насаджваюць зубы. СТРУГА ж. Грузкае балота. Струга — то яма ў балоце, заплытая торфом, вулезьці нельга. У стругу загнаў карову. СТУЖАВАНКА ж. Коўдра, вытканая в рыззя. СУКРАК м. Смольны кавалак хваёвага карча з пакручастымі слаямі. СУХАВЕТРЫЦА ж. Сухі вецер без дажджу. Ну сягоні і вецяр, сухаветрыца, яг дажджу німа, сухаветрыца дуя і дуя. СХАРАШЫЦЦА зак. Ачысціцца пасля родаў (пра жывёлу). Карова схарашыласа. СЫТКА ж. Пліска. Сыткі ў старым вульлі за хлявом жывуць. СЬНЁТ м. Вузкая прадаўгаватая дошка, якой закрываюць бакавы ўваход у калодачны вулей. СЬПІЦА ж. Рабро ў кашы. СЬЦІЛЬБІШЧА н. Месца, дзе сцелюць лён. Для сьцільбішча выбіраюць месцо на ялавінах, на сыногацях.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 361 ▶