СЯЛЕНЕЦ м. Селядзец. Сяленцаў купіла.
ТАЎКАНІЦА ж. Клопаты па гаспадарцы, беганіна, мітусяніна. Мне і так хватая таўканіцы каля печы.
ТОПЕНЬ м. Таптуха, рыбалоўная снасць. Хлопец топень усодзіць у воду, нагой патопае, і рыба ў топень.
УВЯРОД м. Пашкоджанне, вывіх. Уверадзіў руку, баба палечыць увярод.
УЛАВІЦЬ зак. Злавіць. У хаця ўлавілі ката. Тоцькіна сабака ўлавіла верабейку.
ХАЙЛУК м. Жабіна сховішча, «гняздо». Жаба зрабіла хайлук з траву.
ХАРОШЫЦЬ незак. Ачышчаць. Капусту ссякаюць, потым харошаць.
ХВАШЧАНКА ж. Вехаць з хвашчу або саломы для мыцця посуду. Павышаровая чарэп'я хвашчанкай. Пучок з саломы — усё раўно хвашчанка.
ХВОРАСЬНІК м. Зараснік. Хворасьнік усякі есць— алешнік, лаза.
ХЛУПА прысл. Пахіла. Хлупа паставілі страху.
ХЛУПЫ прым. Пахілы (пра страху).
ХЛЯБА ж. Сырая пагода з мокрым снегам.
ЦУБІНКА ж. Бадыль. Цубінка расьце, а на ёй лісьцё вяліко.
ЦЯЛІЦА ж. Цялушка. Каровы німа, цяліца толькі, але пабегана.
ЧАРЭП'Я н. зборн. Дрэнны посуд. Чарэп'я павумывала, а вы палажэця на стол, яны і пасхнуць.
ЧАШКА ж. Пасма нітак на клубку. Навіла вяліку чашку, то спусьціцца.
ШАРОН м. Цвёрды верхні пласт снегу, шарпак.
ШВЕРКАЦЬ незак. асудж. Гаварыць абы-што.
ШКУРАПКА ж. Зарумянены вяршок малака пры кіпячэнні ў печы.
ШУМАЦЬ ж. Пазаддзе, каласавіны.
ШЧОДЗЕР м. Шчадрэц, шчодры вечар.
ШЧЫТ м. Верхавіна дрэва. Шчыты пасхлі на яблынях.
ШЧЭМКА ж. Шчэпка.
ЯТРАЗЬ ж. Пачырваненне вакол раны, прышча.
ЯТРЫЦЦА незак. Чырванець (вакол раны, прышча). Загоіцца скула і зноў усхопіцца, ятрыцца.
79 👁