Старонка 21
◀ / 361 ▶
ПАПРЫШЧЫЦЦА зак. Усохнуць, паморшчыцца. Пасеяў, а дажджа німа, мажэ папрышчыцца насеньне, пасохне, ні дае храсткоў. ПАСЫН м. Адростак, атожылак. Вот пасыноў кругом пня нарасло. ПАСЫНЬНЕ н. зборн. Адросткі, атожылкі. На дзялянках парасьля, а есьлі пабольшало, метры два — пасыньне, а патом зарасьля, заглуш, ні пралезьці. ПАЧЫНАК м. Ніткі, зматаныя з двух-трох верацён на адно верацяно. Два-тры воткідкі на адно верацяно скруціць — то пачынак. ПАШНЯ ж. Вымалачанае зерне. Усякае пашні ў мяне хватае. Гатунак збожжа. Кожду пашню паклаў аддзельна. ПЕЛЯНА ж. Падол у сарочцы, сукенцы. На пеляну пасадзіла дзіця. ПЕРАСОЎ м. Жэрдка, падвешаная ўверсе перад печчу або ад печы да процілеглай сцяны. Мы гушкаліся на перасове, адзежу вешалі. ПЕЧАЯ ж. Пякотка. Печая пячэ угэ другі дзень. ПЛЁСА н. Яма на лузе, запоўненая вадой. ПОПЛІСКА ж. Дошка, якой падганяюць, раўняюць стагі. ПОСУШ ж. Агульная назва сухога корму. ПОТТЫЧКА ж. Прышытая ў нізе кашулі паласа са зрэбнага палатна. Нашыла рубашак з адзержынавай поттычкай. ПРАВЫ прым. Прамы, не мяты (пра салому). Права салома вязалася ў кулі. ПРЫКІДНЫ прым. Ласкавы, прыхільны (пра чалавека). ПЯРЭБІР м. Пласт сена. Вялікі перабраў пярэбір, растрасеш. ПЯРЭГАДАМ прысл. З перапынкамі. Пярэгадам ідзе дож. РАЗМУЦІЦЬ зак. Размяшаць, разбоўтаць. Наліў у вядро краскі, добро размуціў. Размучу попел у вадзе і пальлю яблыні. РУБІНА ж. Адна штука адзення. Адну рубіну згубіла і ні знаю што. Пасьля вайны ні адной рубіначкі ні асталоса, пераменухі ні было. РУНЕЦЬ незак. Цвісці (пра дрэва). Ліпа яг рунея, пчолы збіраюць мйод.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 361 ▶