ў значнай ступені архаічнасцю, бо лесасплаў у тым выглядзе, у якім ён існаваў да рэвалюцыі, не захаваўся. АМЬГЦІНА ж. Bip. Амыціны на Дзьвіне напроціў ма~ газіна былі. БАГО'Р м. Бусак. Патцягаваюць баграмі лес i вяжуць яго ў лавы. БАСЬЦГ незак. Зарываць саху ў зямлю. Саху бадуць у землю, яе за снасьць прывязаваюць i ганок астанаўліваецца. БІЧСУУКА ж. Прывязь, звітая з чатырох дубцоў (клібін) для звязвання дроў у пучкі. Як дровы вяжуць, жэрць — пат ніс, катаюць дровы, зноў жэрць наверх — i звязаваюць Оічоўкай. БОН м. Ланцуг звязаных паміж сабой бярвён, пры дапамозе якога затрымліваецца лес пры молевым лесасплаве. Цяпер вяжуць боны з чатырох брявён, ходзяць з багром кругом глейні, удобна так. БУ'ТКА ж. Шалаш на плыце. Саломенныя буткі на ганках робяць так: дзелаюць дугі высокія, патом прыбхваюць жэрдзінкі, накрываюцъ саломай перва, а па саломе — яловай карой. Увярху — дзёрка ёсьць. ВЯРХУ'ШКА ж. Верхавіна. Вярхушкі ўперадзе, ззаду камлі — так візаўся лес. ВЯСЛО' н. Прылада для кіравання плытом у выглядзе абчасанага бервяна, якая прымацоўваецца наперадзе i ззаду плыта. Вясло з 'тонкага бряўна, ім кіруюць ганкамі. ГАЛО'УКА ж. Града камення ў рацэ, паверсе якой бурліць i пеніцца вада. Даплываем да Рублянскай галоДкі, ён як закрычыць: «Бей управа! Бей улева!» ГАНКО'УШЧЫК м. Плытагон. Той, хто ганяў ганкі, — ганкоўшчык. ГАНО'К м. Плыт, які складаецца з некалькіх звенняў (глейняў, або лаваў). Штук шэсъць лаў у места звязваецца — i ганок. ГАРНО' я. Месца для вогнішча на плыце. ГЛЕ'ЙНЯ ж. Плыт або звяно плыта на даўжыню аднаго бервяна. Глейня — ад дваццаці да трыццаці брёўнаў, шырыня глейні пятнаццаць метраў. ГЛЕНЬ ж. Тое, што i гнейня. Там, дзе цячэньня сільнае, скала, як вадапады ўсё роўна, местам пад ваду глень ляціць
Дадатковыя словы
багор, бутка, вярхушка, галоука, ганкоушчык
5 👁