Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
С. Г, Лобан ТЭРМІНАЛОГІЯ ПАДЗВІНСКІХ ПЛЫТАГОНАЎ Заходняя Дзвіна з даўніх часоў з'яўлялася воднай артэрыяй, па якой ажыццяўляўся гандаль Pacii з замежнымі краінамі. На суднах i плытах вывозіліся розныя тавары i лесаматзрыялы. Значная частка лесаматэрыялаў сплаўлялася ў выглядзе плытоў. Сплаву лесу папярэднічалі падрыхтоўчыя работы: высечка i дастаўка лесу на рачныя прыстані — румы, нарыхтоўка сплаўных вязальных сродкаў: жэрдзя, кручаных дубцоў, колатых палак i інш. Ранняй вясной бярвенне скочвалі ў ваду i вязалі ў гілыты вяршынямі ўперад; кожны плыт (гандк) складаўся з асобных секцый. Людзей, якія займаліся сплавам лесу, называлі ганкоўшчыкамі. На працягу стагоддзяў у асяроддзі ганкоўшчыкаў выпрацавалася багатая спецыяльная тэрміналогія. Тут пададзены матэрыялы, запісаныя ў вёсцы Курына Віцебскага раёна ў 1973 г. Некаторыя з тэрмінаў, зафіксаваных намі, сустракаюцца ў дарэвалюдыйных этнаграфічных працах, a таксама ў слоўніках В. У. Дабравольскага i M. I. Каспяровіча. Лексіка заходнядзвінскіх ганкдушчыкаў адрозніваецца ад лексікі дняпроўска-прыпяцкіх плытагонаў (лаўнікаў i плысакоў). Гэтыя адрозненні назіраюцца пераважна ў назвах вязальных сродкаў. Такія тэрміны, як шанцавіна, гнівд, кліба i некаторыя іншыя, характэрны для заходнядзвінскага арэалу. За выключэннем асобных слоў іншамоўнага паходжання (рум, бон i інш.), лексіка заходнядзвінскіх ганкоўшчыкаў мае ўсходнеславянскую аснову: лёнта, снасьць, басьці i інш. Тэрміналагічная лексіка названага рэгіёна, як i плытніцкая лексіка па ўсёй тэрыторыі Беларусі, вызначаецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ганкдўшчыкаў, зяўлялася
1 👁
 ◀  / 361  ▶