ГНІВО' н. Прывязь, звітая з трох скручаных дубцоў (клібін) для звязвання паасобных звенняў плыта. 3 трох клібін вілі гніво дліной пяць метраў i зацэплівалі за шанцаўё паследней глейні.
ГНЯЗДСУ н. Высечаная ў бервяне выемка, куды ўкладаецца вясло для кіравання плытом. Кладзецца наварацень — бряўнушка такая, вырубаем у ім гняздо, штоп не двігалася вясло.
ДА'МБА, ТА'МБА ж. Укапаныя ў зямлю слупы, да якіх прывязваюцца плыты. Дамба, дзе ставюцца ганкі.
ДВО'РЫК м. Агароджанае бонамі месца на рацэ, дзе сартыруюць сплаўны лес.
ДРЬІГА'ЛКА ж. Toe, што i вясло. Кладзецца бряўно папярёк ганка, у бряўне высікаюць проймачку, прыкрапляюць дрыгалку доўгую, апцёсаную i рулююць.
ЖЭСЬ ж. Камяністая мель.
ЗАБА'ДВАЦЬ незак. Toe, што i басьці. Чалавек caскокваець с первай лавы i забадваець саху ў зямлю — i ганок паварачваецца i астанаўліваецца, прываліваець к берагу.
ЗАБОФА ж. Града надводных камянёў. Сакол—anacнае места, там дзьве заборы ўмесьце.
ЗАВЕРТКА ж. Завостраная палачка даўжынёй 40— 60 см для закручвання клібін. Завёртка патходзіць nar клібіну i закручвае яе.
ЗА'ДНІ м. Плытагон, які стаіць пры заднім вясле. Задні, што на дрыгалке задняй, кіруіць піредняй дрыгалкай, крычыцъ: «Управа прывалівай! У лева прывалівай!» КАБЬГЛА ж. Некалькі бярвенняў, рухома звязаных паміж сабой у выглядзе ланцужка, якімі абводзіцца месца на рацэ, дзе звязваецца бярвенне ў плыты. Катаюць брёўна ў ваду, а ў вадзе заводзіцца кабыла: нескалъка бревён звязваюць i апцягваюцъ крух такі на вадзе.
КАЛЕ'НА н. Круты паварот ракі. Ранъшэ былі мяста камяністыя на Заходняй Дзьвіне i калены, мелі былі.
КАРАВА'Н м. Дзевяць ці болей ганкоў, змацаваных паміж сабою i прызначаных для далёкага сплаву. Раней караваны ганялі ў Рыгу.
КАРАВА'НШЧЫК м. Плытагон, які адказваў за караван плытоў.
КЛГБА ж. Прывязь са скручаных дубцоў для звязвання бярвенняў у плыты. Круцілі клібы так: нанашывалі ў дом бяроскі, штоп аттаівалі; столп у хаце быў, удвых
Дадатковыя словы
дворык, дрьігалка, забадваць, калена, караваншчык, тамба
15 👁