Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
ўкрапляе навойку, шчоб не раскручувалася навойка, у 'каторай палатно. Рабушка ўстаўляецца ў нацягіч. САБА'ЧКІ мн. Маленькія драўляныя палачкі для замацоўвання петляў шнуркоў якія трымаюць ніт. Сабачкі чапляюцца за ніты, а за сабачкі чапляюцца панажы. САНАПРА'ДКА ж. Прыстасаванне для прадзення niтак, род калаўрота. СВОЙ м. Сувой. У скрыні ляжыць многа свояў. СКАЦГЦЬ зак. Згарнуць палатно ў трубку. Убеліш палатно i скоціш свой. СНАВА'ЦЬ незак., АСНАВА'ЦЬ зак. Падрыхтоўваць аснову красён, размотваючы пражу на сноўлях. Кросна снуюцца, тады абліваюцца крухмалам,, сушаць, a тады навіваюць на навойку i ткуць палатно. СНО'УЛІ мн. Доскі з калькамі, якія прыбіваюцца па даўжыні сцяны i на якія снуецца аснова. Сноўлі тыя, што снуюць кросна. СПРА'СЬЦІ зак. Прадучы, перарабіць кудзелю на ніткі, прыгатаваць прадзеннем. Спрала кудзелю, привяжу другую. СТАВУ' мн. Кроены. СТАНО'К м. Каркас, у якім трымаецца кола самапрадкі. У станок закладуецца калясо. СТРЫГАВА'ЦЬ незак. Не прыбівацца бёрдам (пра нітку ў кітах). Калі кабулка парвецца ў нітах, тады нітка стрыгуе наверху або спададна. Нітку ў нітах нада прынічуваць, i тады нітка будзе іці як следуе. СУКА'ЛА н. Прыстасаванне для насуквання нітак на цэўку. На сукалі цэлачку надзяеш. СУКА'ЦЬ незак. 1. Намотвадь ніткі на цэўку пры дапамозе сукала. 2. Звіць дзве ці больці нітак у адну. СЫРАВУ'Й прым. Неапрацаваны, нявыбелены (пра ніткі, палатно). Тчэш сыравуе ніткі, а тады ўжэ беліш. ТРАПКА'Ч м. Сплеценыя канды нітак, адрэзаныя з палоскай палатна. ТРАСЦЕ' н. зборн. Трысдінкі ў бёрдзе. І УВОЧ мн. Ніткі, пры дапамозе якіх замацоўваюдца трысцінкі ў бёрдзе. УВОЙ м. Падоўжныя палачкі ў бёрдзе, куды ўстаўляюдца трысцінкі. У увой укладаецца трысце. УПЕРО'ЧКІ мн. Планкі, якімі замацоўваюць раму ткацкага станка. У ставах дзьве уперочкі, шчоб ставу добра дзяржаліся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аснаваць, санапрадка, снаваць, сноулі, спрасьці, стрыгаваць, сукаць, сыравуй, трапкач
0 👁
 ◀  / 361  ▶