Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
ПАДПАЛАТНЯ'НКА ж. Задні навой, на які наматваецца палатно. ПАКАЦЁЛЫ мн. Драўляныя калёсікі ў ткацкім станку. На пакацёлы навешуецца ніт. ПАНАЖЫ' мн. Частка ткацкага станка ў выглядзе дошчачак пад кроснамі, пры дапамозе якіх прыводзяцца ў рух нагамі ніты. Панажы тыя, каторыя пад нагамі. Ив кросна на чатыры панажы, а йе на два панажы. Як ты ткала? На чатыры панажы i на чатыры ніты. ПАНАРА'Д м. Ткацкі станок. Панарад ета увесь ткацкі станок. ПАРАСНО'ВА ж. Памылка пры снаванні, калі снуецца большая колькасць пасмаў, чым трэба. Бувае параснова, калі аснуеш болей, то тады йдзе атход ат навойкі. ПАРЭ'КУЛІ мн. Від узора на палатне, які выконваецца пры тканні ў чатыры ніты. Посцілка вуткала ў парэкулі, калі аснова адна, а ўток другі. Нада толькі дзве пражы. ПАЧО'СКІ мн. Пачаскі, пачассе. Лён чэшаш, адкідаеш пачоскі. ПЕРАМО'ТА ж. Памылка пры снаванні кроснаў. Ашыбесься—дай перамота. Накладзеш перамоту, а,тады нада разводзіць. ПЛА'ЦЬЦЕ н. зборн. Бялізна. Пазаліць плацьце ў жлукці. ПЛАШКА ж. Доўгая палоска на посцілцы, вытканая ўзорам у віленку. Плашка ператыкаецца якою хочаш пражаю. ПО'ЛКАж. Адно палотнішча. Посцілка ў дзве полкі. ПРА'ЖА ж. Спрадзеныя ніткі. Уточная пража. ПРО'СЕСЬЦЬ ж. 1. Частка намотанай на станок асновы, якая адпускаецца для ткання на адзін раз. 2. Частка вытканага палатна, якая навіваецца на задні навой за адзін раз. Наччэш просесьць, тады ат навойкі атпускаеш i накачуеш на палатнянку. ПРУП' мн. Дзве перакрыжаваныя планкі з цвічкамі )на канцах для распінання палатна пры тканні. Дзве палачкі наўхрыст, шоб распінала палатно, шоб берду легка було хадзіць. ПРЫНГЦЩЬ зак. Прывязаць кабылку (у ніце). Еслі прыніціш кабулку, не будзе стрыгаваць нітка. РАБУШКА ж. Дошчачка з дзірачкай i прывязаным цвіком, якія ўстаўляюцца ў нацягіч. Нацягіч i рабушка 14. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падпалатнянка, полкаж, цвічкамі)на
1 👁
 ◀  / 361  ▶