ВГЛАЧКІ мн. Вілкападобнае прыстасаванне ў калаўроце, куды ўстаўляецца катушка з ніткамі. Вілачкі ўстанаўляюцца ў станок. У вілачкі ўбіеаецца шпень. На шпень надзяваецца кацюшка. ВІЛЕ'НКА ж. Від узора на тканіне з роўнымі шыракаватымі радамі, вытканымі рознай пражай. Аснова адна, а пражу утка можна ставіць па плашкам усякую: i красную, i зялёную. Ета i будзе віленка. BIPO'K м. Круглая драўляная палачка з надрэзамі i дзіркамі на канцах (для матання нітак). Вірком матаюць у клубок ніткі. ВУБІВА'ЦЬ незак. Адбіваць палатно пранікам пры адбельванні. Палатно вубіваюць пранікам. ВУ'ЛЕЖАЦЦА зак. Праляжаўшы пэўны час дзе-н., зрабіцца прыгодным для апрацоўкі (пра лён, каноплі). На балоці ўжэ лён вулежаўся, трэба убіраць. ВУЦЯТВАЦЬ незак. Выпростваць, выраўноўваць мокрую аснову пасля залення. Аснову вуцягваюць i сплятаюць, патом на навойку навіваюць. ГАЛАВА' ж. Патаўшчэнне на канцы навоя з дзіркамі для кійка, які ўдзяваедца, каб навой не круціўся. Устаўляецца палка ў галаву i украпляецца. ГАРЭ'НЬ м. Суконныя ніткі; сукно. ГРЭ'БЕНЬ м. Дошка з набітымі на яе жалезнымі зубамі для абдзірання лёну. На грэбень з зялезнымі зубамі абдзіраюць лён. ГУ'БКА ж. Адзінка вымярэння асновы ў кроснах, роў~ ная даўжыні хатняй сцяны. Бувала, na шаснаццаць губак палатна ткалі. Губкі ўсякія ŭe. Хата вялікая, то i губкі вялікія. Хата маленькая, то i меньшыя губкі. ДАТЫКА'ЛЬНІКІ мн. Палачкі, на якіх датыкаюць аснову. Нада падвязаць датыкальнікі, шчоб даткаць аснову. Усе раўно канцы астаюцца. ДАТЫКА'ННЕ н. Заканчэнне ткання. ДАТЫКА'ЦЬ незак., ДАТКА'ЦЬ зак. Канчаць ткаць. Даткала кросна. ДЗІЦЯ'ТКА н. Палачка, якой замацоўваюць аснову ў навою. Не ў навойцы такая шкалубінка, туды залажуецца дзіцятка, тады навіваецца аснова на навойку. ДЗЯДО'К. м. Падстаўка, у якую ўстаўляецца верацяно пры змотванні з яго пражы
Дадатковыя словы
bipok, вубіваць, вулежацца, гарэнь, губка, датыканне, датыкаць, дзядок
0 👁