Я. Д. Корань 3 ЛЕКСІКІТКАЦТВАМатэрыялы з вёскі Бераснёўка Брагінскага раёна. У падборку ўключаны не толькі мясцовыя словы, але i вядомыя ў літаратурнай мове тэрміны ткацтва, што вьь клікана цеснай сувяззю i ўзаемаабумоўленасцю слоў, абмежаваных адной тэматычнай групай.
АБРУБГЦЬ зак. Загнуўшы, падшыць краі чаго-н., каб не высыпаліся ніткі. Нада абрубіць палатно.
АСНСУВА ж. Далявыя ніткі ў тканіне; пража, якую снуюць на сноўлі. Трэба пражу пакрасіць на аснову.
АСТА'ЧА ж. Лішак асновы, які ўтвараецца пры кіданні ў ніты i бёрда. Есьлі багата паснуюць, то ў берда не памесьціцца i ідзе адход ад навойкі. Ріета i будзе астача.
БАРАДА' ж. Ніжняя частка кудзелі, з якой прадуць. Падвяжы большую бараду, а то зь яе няможна вускубнуць.
БЕЛЬ ж. Куплёныя ніткі. Купіла белі ткаць посцілку.
БЕ'РАГ м. Край палатна. У палатне бувае бераг харошый i паганый.
БЕ'РДА я. Бёрда. Берда новае купіла.
БЛІЗНА' ж. Брак у палатне, калі ніткі асновы ідуць зверху без ператыкання. Як нітка парвецца да з берда вулезе, тады ŭ блізна.
БУГРАВА'СТЫ прым. Няроўны, з вузламі. Бугравастая пража, няроўная. Няроўна прадзе, то ŭ бугравастая.
БЯЛІ'ЦЬ н е з а к ВУ'БЕЛІЦЬ зак. Адбельваць палатно, рассцілаючы яго летам на траве, a зімой на снезе. Хто не ўправіцца летам вубеліць палатно, той зімой беліць.
ВЕРХ м. Пража, якой затыкаецца ўток. Купіць нітак на верх
Дадатковыя словы
бугравасты, бяліць
20 👁