УЧЫНЯ'ЦЬ незак., УЧЫНГЦЬ зак. Ставіць рашчыну, цеста для закісання. Нада ўчыняць хлеп, алі дзешка ня кіслая. ХАЛАДЗЁНКА ж. Халодная сырая вада ў адрозненне ад грэтай або гатаванай. Ня ni халадзёнкі — прастудзісься. Распарыўся ў лазьні, a тады абдаўся халадзёнкай — вот косьці i ломіць. ХАЛАДНГК м. Халаднік. Летам у жару халаднік добра. ХАЛСУДНАЯ н. Халадзец. Есць сьвінныя вушы i ногі, дък звару халоднага. ХЛЕП м., мн. хлябы. 1. Хлеб. Еш с хлебам. Чарствый хлеп. 2. Адна выпечка хлеба (5—6 буханак) як мера ўліку. Мукі засталося, можа, на два хлябы. Як съпяку хлеп, то на нядзелю хватаіць. ЦЫБУ'ЛЯ ж. Закуска, салата з зялёнай цыбулі, накрышанай i запраўленай. Цыбуля ў палудзінь добра, а вечарам — не, атрыгацца ноччу будзіць. ЦЫ'МУС м. Даўнейшая ежа з морквы або гражанкі, дробна накрышанай i стушанай з мясам. ЦКУПКА ж. Ежа з хлеба, лакрышанага кусочкамі ў малако, квас або ў ваду. х ЧАРІ. м. 1. Чай. 2. Травяны адвар; зёлкі. Сягонъня чай ш чомбарам. ШАКАЛЬЕ мн. Тое, што i ашакі. ШМАТІІЦ м. Гусінае сала; шмалец. ШЧАЛАЧА'ЦЬ незак., АШЧАЛАЧАЦЬ зак. Пуска ць шчолак; ваднець. Кісель пачаў шчалачаць. ШЧА'ВІЛЬ м. Шчаўе. Гарачъи шчавіль варуць са здорам ці зь мясам, а халоднъи запраўляюць сьмітанай, дабаўляюць яйцо й зялёную цыбулю. ШЧСУЛАК м. Вада, жыжка ў страве, якая адстоялася. КУШКА ж. 1. Жыдкая кіслая страва на рашчыне або на сыроватцы; поліўка. Юшка с сушонымі ерыбамі. 2. Булён са свежай рыбы. Акунёў пажарыла, а з галавамі юшку зварыла. ЯДА'К м. Ядок. Які съ цябе ядак, міскі капусты ня зьеў. ЯЕ'ШНЯ ж. Яечня. Яешня на малацэ. Яешня с крухмалам. Я'КАР м. Самая лепшая, адборная частка (у якім-н. прадукце, страве i пад.). Ну i як вы елі гэты вішні, увесь якар павыбіралі, асталіся адны сухабокіі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарачъй, учыняць, халоднъй, цымус
19 👁