ДО'ШЧАЧКА ж. Сядзенне для ткачыхі. Палож дошчачку да садзісь i ччы. Сядзіць ткачиха на дошчаццы, Дошчачка ляжыць на ставах.
ДО'ШЧАЧКІ мн. Дзве звязаныя ніткай лучынкі, якія распрамляюць ніткі асновы. Дошчачкі ложацца ў сярэдзіну асновы. Як плоха ткуцца кросна, калі аснова зліпаецца, то i трэцюю ўстаўляюць.
ЗАКЛАДА'ННЕ н. Від узорнага ткання, дзе дадатковыя каляровыя ўткі ткуць толькі частку ўзора i не ідуць на ўсю шырыню тканіны.
ЗАРУБІ'ЦЬ зак. Toe, што i абрубіць.
ЗА'СМУЧКІ мн. Няроўнасці на паверхні палатна з-за дрэннай пражы. То ж вуткала палатно, адны засмучкі. Як у пражы засмучкі, так i ў палате.
ЗАТЫКА'ЦЬ незак., ЗАТКА'ЦЬ зак.
ГТачынаць ткань. Прыв'язуеш пруточак к навойцы i тады затыкает кросна на навойцы-падпалатнянцы.
ЗАШЧАГІГЦЬ зак. Накінуць пятлю на верхнюю частку верацяна, каб спрадзеная нітка не разматвалася. Трэба зашчапіць нітку, а тады прасць.
ЗНГЦІЦЦА зак. Парвацца (пра кабылку ў ніце). Зніцілась кабулка.
ЗЯВУ' м. Прамежак паміж верхнімі i ніжнімі ніткамі асновы, праз які праходзіць чаўнок. У вялікі зяву добра кідаць чоўнік. То зяву, шчо чоўнік закідаць.
КАБУ'ЛКА ж. Пятля ў ніце. Навязаць нада багата кабулак.
КАЛЯСО' н. Кола ў калаўроце. Нада на калясо надзяваць шнур i кацюшку. Нагою качает калясо i прадзет.
КАНЦЫ' мн. Апошні вытканы кавалак палатна з ніткамі асновы, якія нельга да канца саткаць. Астаюцца аг навойкі канцы. Тады з іх можна рабіць трапкачыкі.
КАЦКУШКА ж. Катушка для нітак у калаўроце. На шпень у вілачкі надзяецца кацюшка.
КАЧА'ЦЬ незак. Прасаваць, гладзіць бялізну качалкам! ТрэДа плацце качаць, а то парасохне.
ККДАЦЬ незак., НАКГДАЦЬ зак. Уводзіць аснову ў бёрда. Еслі накідаеш у ніт i ў берда, то ўжэ i затыкай кросна.
КІЙ м. Палка для замацавання задняга навоя. У вялікую навойку засаджваюць кіёк, шоб не кацілася навойка. Kiŭ доўгі чараз увесь панарад
Дадатковыя словы
закладанне, зарубіць, заткаць, затыкаць, прывязуеш
20 👁