БУЛЁН м. Булён; відавыя назвы залежаць ад лрыправы. Булён с салам. Булён з грыбамі. Бялёнъи булён — бульбяны малочны суп. БУ'ЛКА ж. 1. Буханка хлеба. 2. Белы, пшанічны хлеб. Есь булку з маслам. БУ'ЛЬБА ж. Страна з караняплодаў аднайменнай расліны; відавыя назвы залежаць ад спосабу прыгатавання. Бульба с сольлю — чышчаная бульба, якая соліцца пры варцы. Пячоная бульба — нячышчаная бульба, якая пячэцца ў прысаку, або чышчаная цэлая, спечаная на скаварадзе. Таўчоная бульба — тое, што i бульбіная каша. Бульба ў мундзірах — нячышчаная бульба, звараная без солі. БУРАКУ мн. Жыдкая страва з дробна нарэзаных свежых ці заквашаных караняплодаў аднайменнай расліны. Зварыла буракоў на сыраваццы, дък усе добра елі. ВАДНЕ'ЦЬ незак., АТВАДНЕЦЬ зак. Доўга прастаяўшы, пачаць выдзяляць з сябе ©аду (пра страву). Учарашнія каша начала ваднець. ВАРО'НКА ж. Колькасць ежы, стравы, якая зварваецца за адзін раз. Круп засталося, можа, на адну варонку. ВА'РЫВА н. Тое, што i бацьвіньня. Вясной i варыва са здорам смашна. ВАРЫ'ШКА ж. Тое, што i варонка. Грыбоў варышкі на дзьве назьбіраў i хваціць. ВІЧА'НІК м. Блін або піроіг з вікавай мукі. У вайну як ні было чаго есьці, дък віку у жорнах малолі i пяклі вічанікі. ВУРЫ'ЦЬ незак. Апетытна есці, гучна сёрбаючы. Як толькі прысеў за стол, так i пачаў вурыць капусту. ВЫТЛАКТАЦЬ зак. Прагна выпіць усё да дна. Прышоў з лазьні, дък выглактаў цэлы стаўбун сыраваткі. ВЫ'ЛАКАЦЬ зак. Toe, што i выглактаць. ВЫТА'ХНУЦЦА зак. Перастапь пахнуць, страціць вастрыню свайго смаку i паху. Хрэн за нядзелю саўсім вытахся. Гарчыца вытахлася. ВЫ'ЧХАЦЦА зак. Toe, што i вытахнуцца. Гарчыца вычхалася. ВЭ'ДЗГАЦЦА незак. Неахвотна есці, перабіраючы, перамешваючы лыжкай страву. Еш, ня вэдзгайся. ВЯРШЫ'НКІ мн. Смятанка. Сьмітаны ні было, дък заправіла агуркі вяршынкамі
Дадатковыя словы
булка, бялёнъй, варышка, вылакаць, вычхацца, вэдзгацца, вяршынкі
3 👁