АБЯЁДАВАЦЬ незак. Есці, паядаць што-н. ca смакам. Прагаладаўся, дък цяперака абяёдаваіць курыцу.
АВЯ'ЧЫНА ж. Авечае мяса як прадукт харчавання; бараніна. Hi люблю авячыны, цяшкае мяса.
АГАМЁЛАК м., Р.-лка. Вялікі бясформенны кусок хлеба або сыру, звычайна адламаны. Атламіў агамёлак хлеба, агурок у руку i давай тракусъваць.
АГЛСУДАК м., Р.-дка. Абкусаны з усіх бакоў яблык ці іншы плод; агрызак. Укусі майго яблъчка. — Ня буду я твайго аглотка есьці.
АГУРКІ' мн. Закуска, салата са свежых агуркоў, нарэзаных i запраўленых. Зъдзелай к абеду агуркоў са сьмітанай. Агуркі добра i с алеім.
АЖАМЕФЫ мн. Жамерыны.
АКРАКУШКА ж. Акраец. Вазьмі ў дарогу гэту акраюшку, то ня будзіш галадаць.
АЛА'ДАК м., Р.-дка. Аладка.
АПАДО'НКІ мн. Асадак якой-н. жыдкай стравы на дне пасудзіны; густыш.
АППІ'ЦЦА зак. Вьіпіць цераз меру, напіцца да болю ў жываце. Аппіўся сыраваткі, аж жывот трашчыць.
АСМАКАВА'ЦЦА зак. Пачаўшы есці, адчуць смак у тым, што спачатку здавалася нясмачным. Hi хацеў i пробаваць, а цяпер асмакаваўся — за вушы ні аццягніш.
АТСЫЧЭ'ЦЬ зак. Доўга прастаяўшы, выдзеліць з сябе ваду (часцей пра страву).
АЦЕ'СЬЛІВЫ прим. Клейкі, як цеста (пра хлеб, хлебны мякіш). Hi задаўся хлеп: ці ні падыйшоў, ці ня сьпёкся — нейкі ацесьлівы.
АШАКУ мн. Аўсяныя жамерыны. Жур сцадзіла праз рэшата, толькі ашакі асталіся на дне.
БА'ПКА ж. Здобная велікодная булка, якая пячэцца ў місе.
БАРЛЯ'ЦЦА незак. Перабоўтваць, іперамешваць лыжкай страву, выбіраючы лепшыя кавалкі. Hi барляйся ў місцы, еш заедна.
БАЦЬВІ'НЬНЯ н. Жыдкая страва з маладога бурачнага лісця, зваранага на сыроватцы або рашчыне. Як заправіш бацьвіньня сьмітанай, дык смашна, алі i зь мясам ня хужы.
БЛІНЫ7 мн. Бліны; відавыя назвы залежаць ад цеста i прыправы. Драны бліны. Бліны c салам. Крапаны бліны — бліны з начынкай
Дадатковыя словы
авячына, аладак, ападонкі, аппіцца, асмакавацца, атсычэць, бапка, барляцца
19 👁