Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
А. Я. Баханькоў ПРА ВАРЫВА, ПРАЖОНКУ I РОЗНЫ ТРУНАК Змешчаная тут лексіка запісана ў в. Саламір'е По* лацкага раёна. Уся яна адносіцца да тэматычнай трупы «ежа i пітво». Гэта словы i словазлучэнні, што абазначаюць традыцыйныя назвы страў i наіпіткаў, мясцовыя назвы мясных, малочных, раслінных іпрадуктаў i вырабаў з іх, назвы працэсаў прыгатавання i спосабаў прыёму ежы, смакавых i пажыўных якасцей страў, назвы яды ў розныя перыяды сутак i інш. У адносінах да літаратурных адпаведнікаў амаль yce гэтыя словы — дыялектызмы розных відаў: a) лексічныя (раўгёня, пражонка, путра); б) семантычныя (душа, клёцкі, хлеб); в) словаўтваральныя (акраюшка, макала, шчавель), г) фанетыка-акцэнталагічныя (сырабитка). Не ўключаны ў падборку словы, якія трапілі ў народныя гаворкі з літаратурнай мовы ў сувязі ca з'яўленнем у апошні час новых рэалій. Гэта назвы такіх агульнавядомых цяпер прадуктаў i страў, як катлеты, галубцы, рагу, фарш, пельмені, кансервы, маргарын, кампот i інш. 3 традыцыйных назваў ежы i пітва не адзначаліся тыя, што ў гаворцы i ў літаратурнай мове абазначаюцца аднолькавымі (як па гучанню, так i па значэнню) словамі: мёд, вада, самагонка i інш. АБДЗЁРКА ж. Мука з ачышчанага (абадранага) зерня. Мой паехаў у мельніцу, абдзёркі надзелаіць. АБЕ'ДДЗЯ н. Аб'едкі, недаедкі. Выкінь аб'еддзя ў памыі. АБЕ'Т м. Прыём ежы ў 9—10 гадзін раніцы, а таксами сама ежа. Сягоньня абет хоць позны, алі смашнъи. На абет зварыла поліўкі i клёцак з душамі. АБЯДЗЕ'НЬНЯ н. Пра што-н. дужа смачнае. Тушила гражанку зъ мясам, дък аб'ядзеньня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абеддзя, абедкі, абядзеньня, зяўленнем, пўтра, саламіре, смашнъй, сырабйтка
3 👁
 ◀  / 361  ▶