Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
Выбар выпаў на гэты жанр таму, што вясельныя песні найбольш поўна захаваліся ў вуснай паэтычнай творчасці беларускага народа да нашых дзён i адлюстроўваюць яго жыццёвы ўклад на розных гістарычных этапах, а сірочыя, акрамя таго, адлюстроўваюць амаль усе этапы вяселля. У выніку поўнай распіскі ігэтага матэрыялу (600 песень) намі зафіксавана каля 6000 лексем i фразем, праведзены некаторыя статыстычныя тіадлікі. Асноўную масу склалі ўласна фальклорныя лексемы i фраземы, г. зн. адзінкі мовы, характэрныя толькі для фальклорных твораў. Іх налічваецца каля 2900 (47% з агульнай колькасці зафіксаваных адзінак). Словы i фразеаспалучэнні, агульныя для мовы фальклору i беларускай літаратурнай мовы, складаюдь каля 45% ад усёй колькасці (2800 адзінак). Самую нязначную колькасць складаюдь дыялектызмы i архаізмы (8%, 480 адзінак). Гэтыя даныя даюць падставу сдвярджаць, што мова фальклору адрозніваецца як ад літаратурнай мовы, так i ад дыялектнай мовы, на аснове якой, на думку большасці даследчыкаў, яна i ўтварылася 2. Мова фальклору ўяўляе сабой падказаную эстэтычнымі патрабаваннямі наўмысную дэфармацыю абедзвюх—дыялектнай i літаратурнай. Складанасць пытання аб суадносінах мовы фальклору з мясдовымі га воркамі, дзе фальклор бытуе, зводзідца да неабходнаеці ўлічваць «не толькі гістарычна абумоўленую актуальнасць гэтых суадносін у суча-снасці або ў нядаўнім мінулым, але таксамa гісторыю гэтых суадносін, якая не аібмяжоўваецца перыядам складвання тэрытарыяльналінгівістычных адзінак ва ўмовах феадальнага ладу, але ўзыходзіць да лінгвістычных адзінстваў болын аддаленаіга часу»3. Дыялектызмы i архаізмы, вылучаныя з мовы фальклору, іпрынясуць карысдь пры вывучэнні гісторыі мовы, дыялекталогіі, з'явяцда матэрыялам пры скла/данні рознага тыпу слоўнікаў (ігістарычнага, этымалагічнага, дыялектнага). 2 А. П. E в г e н ь e в а. Очерки по языку русской устной поэзии в записях XVII—XX вв. М.—Л., 1963, стар. 339; И. А. О с с о в е ц к и й. Язык фольклора и диалект.— Основные проблемы эпоса восточных славян. М., 1958. 3 А. В. Д е с н и ц к а я. Наддиалектные формы устной речи и их роль в истории языка. Л., 1970, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявяцда, склаіданні
1 👁
 ◀  / 361  ▶