Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
Пытанне аб выкарыстанні фальклорных твораў у якасці крыніцы абласнога слоўніка канчаткова не вырашана. Некаторыя даследчьжі (А. B. Дзясніцкая, В. Г. Арлова, А. I. Салагуб i інш.) лічаць, што мова твараў вуснай,паэзіі носіць наддыялектны характар, што творы фальклору не звязаны з пэўнымі гаворкамі, a таму многія лексемы i фраземы, якія сустракаем у іх складзе, не замацаваны за той тзрыторыяй, дзе яны выконваюцца, не ўваходзяць у жывую гаворку носьбіта дыялекта. Аднак правесці мяжу паміж архаізмамі ў дыялектнай лексіцы фальклору i звычайнай дыялектнай гутарковай мове, як адзначае Ф. П. Філін, немагчыма, выключаючы хіба асобныя канкрэтныя вьшадкі. Наогул жа ён лічыць, што «дыялектная лексіка, якая ўжываецца ў творах вуснай народнай творчасці, мае вялікую навуковую каштоўнасць, i было б пажадана так ці інакш лрыцягнуць яе ў абласны слоўнік» 4. Да таго ж архаічная дыялектная лексіка захавала ў фальклорных рыфмаваных творах дзякуючы іх паэтычнай пабудове i спецыфічнаму лексічнаму а.кружэнню сваё першаснае значэнне. Больш дакладнаму вызначэнню семантычнага значэння слова ў фальклорным творы спрыяе i сам абрад вя-селля. Ніжэй змяшчаюцца дыялектызмы i архаізмы з разгледжаных намі песень у кантэксце, які памячаецца месцам запісу. Апошняе ў пэўнай ступені дапаможа ўстанавіць, адносіцца дадзеная лексема да пэўнага дыялекту або да трупы дыялектаў. Непашпартызаваныя цытаты выбраны з матэрыялаў, я:кія сабраны ў час фальклорных экспедыцый сектара фальклору Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору АН БССР i захоўваюцца ў архіве ІМЭФ АН БССР. КРЫНІЦЫ I СКАРАЧЭННІ Бык.— Б ы к о в с к и й В. Свадебные обряды и песни в Пинском уезде Минской губернии.— Памятная книжка Виленского генерал-губернаторства на 1868 г. СПб, 1869; B y k o w s k i Р. Pieśni obrzўdowe ludu ruskiego z okolic Pinska.—Zbior wiadomośći do antropologii krajowej, t. 2. Krakow, 1878. Кліх—К 1 i c h Edw. Teksty bialoruskie powiatu Nowogrodzkiego.— Materiały i prace komisyi j§zykowej, t. 2, b. 1. Krakow, 1903. 4 Ф. П. Ф и л и h. Об областном словаре русского языка.— Лексикографический сборник, вып. 2. М.} 1957, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

obrz^dowe
1 👁
 ◀  / 361  ▶