а курчынай прыжаў. Цяпер буду другі цапок садзіць і прыжымаць курчынай.
КУСАНАК м. Агрызак. Ты нашто аставіла кусанак?
КЪЗА ж. Дошчачка з выразам на ножках для знімання ботаў. Пъдай, сынок, казу, нада боты зьдзець.
КЪЧАЛАЧКА ж. Круглы кавалачак дрэва, які падкладаецца пад вілкі, каб лягчэй было выцягнуць або ўставіць у печ чыгун. Дзе ета къчалачка пъдлажыць пад вілкі, нада цугун уставіць у печ.
ЛАБАТРОС м. Гультай. Лабатрос еты сядзіць дома і нічога ня хочыць дзелаць.
ЛАПУН м. Тоўсты блін. Ныпікла лапуноў на сьніданьня і будзім мъкаць у сьмітану.
ЛАТУШКА ж. Гліняная міска. Налі мне ў латушку супу.
ЛЕШЧ м. Удар далонню. Ныдъваў яму добрых ляшчоў, што чуць жыў астаўсі.
ЛІПАВАЧКА ж. Бочачка, выдзеўбаная з ліпы. Атрэзаў ліпавы кътляк і выдзіўбаў ліпавачку і насыпаў круп.
ЛЯМОЎКА ж. Надстаўлены ў нізе сукенкі кавалак матэрыі. Кароткаё плацьця, я патшыла лямоўку.
ЛЯСУШКІ мн. Дзічкі. Нырвала яблыкаў-лясушак.
ЛЯШЧЫЦЬ незак. Біць далонню, даваць «ляшча». Ён дъгнаў яго і ляшчыць.
МАЖЫ мн. Калёсы з драбінамі вазіць сена, снапы. Запрох къня ў мажы і паехаў за сенам.
МАЗГІ мн. Мяккая частка дрэва паміж карой і драўнінай. Абъдраў кару із асіны, нажом нашкроп мазгоў есьці.
МАЙ м. Бярозавае галлё, якое падсцілаюць пад стог. Пайду пакладу май і будзім класьці сена. Палажыў май пат стох і будзім стыгъваць сена.
МАТОК м. Вязка кружнікоў. Нъдраў лык і павярцеў у кружнікі. Кружнікі пачапілі ў маток.
МЯЧЭЎНІК м. Касач. У балоці многа мячэўніку.
НАБОЖНІК м. Вышыты рушнік, які вешаюць на абразы. Вышыла набожнік і павешую на віконы.
НАДЗЕЖНІК м. Кавалак палатна, якім пакрываюць хлебную дзяжу. Адрэзала къвалак пылътна і пашыла на дзяжу надзежнік, тэй стары първаўсі.
НАНАЧКІ прысл. Нанач. Вячоркі, на якіх астаюцца начаваць. Даўней бывала бралі кудзелю і ішлі наначкі, там пралі і нычъвалі.
79 👁