НАРУБЕЦ прысл. Навыварат. Вот Хаўроня, надзела спадніцу нарубец і пъшла гъйсаць сабе па дзярэўні, а з ее ўсі сьмяюцца.
НЕДАСЕКІ мн. Уток, слаба прыбіты бёрдам. Прыбівай бёрдам крапчэй, а то пълучаюцца ў палатне недасекі.
НЕЦІЛЬ ж. Карова, якая яшчэ не цялілася. Мылъка німа, карова неціль.
НЕЧЫСЬ ж. Абадраны лён. Вярхоўе асморгала на грэбінь, а ў руках астълася нечысь. Нечысь спрала і выткала пяць губак нечысі на кашулі. Палатно з абадранага льну. Выткала пяць губак нечысі на кашулі і скруціла ў трубачку.
НІКАЦЬ незак. Шукаючы чаго-н., заглядваць усюды. Што ты тут нікаіш, тут нічога німа.
НОСІК м. Адтуліна, праз якую сыплецца мука з жорнаў. Калі мы ў жорнах мелім, сыпім зярно ў горлашка, а мука выходзіць у носік.
НЯБОЙНЫ прым. У выразе: нябойная дарога — дарога, па якой ездзяць толькі летам. Ета нябойная дарога, па ей ездзяць толькі летам.
НЯЎЛОМАК м. Чалавек, які можа што-н. зрабіць, але не хоча. Пятрок, ты ж і сам мог зьдзелаць усё гэта, а ты, няўломак, не хочаш зьдзелаць.
ПАДБАРОДАВІЧ м. Раменьчык вуздэчкі пад ніжняй губою каня. Вазьмі кътя за падбародавіч і вядзі.
ПАДЖОГА ж. Падпалка. Паджога ляжыць за комінам. Вазьмі паджогу і падпалі ў печы.
ПАДЗОРНІК м. Карункі, якімі абшываецца ніжні край прасціны. К прасьцілкі прышыла падзорнік.
ПАДЛАБУНІЦЦА зак. Падлашчыцца, падлізацца. Ты глянь, як ён к ей падлабуніўся. І калі гэта ён пасьпеў падлабуніцца.
ПАДЛЕПА ж. Нітка асновы, якая ідзе зверху ці знізу палатна без ператыкання. Калі парвецца верхнія кабылка ў нітах, тады падлепа ідзець пат палатном, а калі кабылка парвецца ніжнія, тады падлепа ідзець павярху, а ў палатне ідзець блізна.
ПАСЬЦЕЛЬ ж. Пасад. Перавярні снапоў пасьцель на другую старану і будзім малаціць.
ПАТРУХА ж. Пацяруха. Пацёртоё сена ў нас завецца патрухай. Патрухай красілі яйцы.
79 👁