Старонка 180
◀ / 361 ▶
КАРЫЦЦА н. Дэталь у калаўроце, пры дапамозе якой рэгулююць шнуры. Паткруці карыцца, кап тужэй былі шнуры ў пралкі. КАСЬЦЮЛЬКА м. Асцюк. Ячменная мякіна самая плъхая, адны касьцюлькі. Бываіць касьцюлька жыта. КАТЛЯК м. Палена дроў. Парэзаў дровы на кароткія катлякі, а тады буду біць еты катлякі. КАЦЕЛКІ мн. Блокі, на якіх вісяць ніты. Ніты падвешвалі на кацелкі. КІТКА ж. Вязка бобу, гароху. Даўней боп візалі ў кіткі. Як харошый гарох, мы яго жалі і візалі ў кіткі. КЛАДЗІ мн. Папярочныя бярвенні, на якія кладзецца падлога. Палажыў кладзі, а цяпер буду масьціць мост. КЛЯЦ м. Зуб у баране, граблях. У жалезнай баране жалезныя кляцы, а ў дзіръвяннай дзіръвянныя. КОЎП м. Страўнік (у жывёл, птушак). Калі брухатая карова, тады ў ее бальшы коўп і бальшыя кнігі. КРАМСАНУЦЬ зак. Моцна ўдарыць. Я цябе так крамсану, што із цябе будзіць кроў сьвістаць. КРАПІЎНІК м. Пазашлюбнае дзіця. Каторая родзіць у дзяўкох, дзеўка гэта, тады гэта называўся крапіўнік. КРУЖНІК м. Скрутак лазовага лыка. Нъдрала лык і павярцела ў кружнікі. КРУК м. Драўляная прылада, якой скубуць сена са стога. Зрабіў дубовы крук скубсьці сена са стараны. КРУЦЁЛКА ж. Закрутка для запірання дзвярэй знадворку. Закруці дзьверы круцёлкай. КРУЧОК м. Прылада, якой кідаюць ніткі ў бёрда. Зрабіла кручок у бёрда кідаць. КРЫШАНОК м. Кусочак рэзанай бульбы ў булёне. Памыла бульбу і накрышыла крышанкоў у суп. КУКЛА ж. Звязка пачэсанага лёну. Пасморгала на грэбінь лён і нечысь зьвізала ў куклу. КУЛЁК м. Пінжак. С свайго самадзельнага сукна пашыла армяк і кулёк сыну на сьвята. КУРАКІ мн. Вушкі ў лапцях. Пляці лапці і дзелай, кап былі ўсе роўныя куракі. КУРОСАНЬНЕ н. Седала, курасадня. Куры паселі на куросаньня ў куратніку. КУРЧЫНА ж. Тонкая жэрдка, якой прыціскалі снапы, калі сушылі ў ёўні. Насадзіў на цапок лёну сушыць,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 361 ▶