Старонка 179
◀ / 361 ▶
ДУШКА ж. Грабелькі на касе, якія прымацоўваюцца да касы для кашэння збожжавых культур. Нада прывізаць к касе душку, бо нада іці касіць грэчку і авёс. ЖЫЦЬВІЦА ж. Гірса. Пасеіў жыта, ніўражайны гот, урадзіла адна жыцьвіца. ЗАВЕРТ м. Вяровачная ці скручаная з лазы пятля, пры дапамозе якой прымацоўваецца аглобля да пярэдніх капылоў. У сънях ёсь заверты, якімі аглоблі прывязвалі к капылам. ЗАГНЕТАК м. Прыпечак. Цугун стаіць на загнетку. ЗАЛЪЧАЦЬ незак. Развідніваცца. Залъчаіць, скора развіднеіць. ЗАЛОЖНІК м. Прыбітая да сцяны маленькая шафа для пасуды. Вазьмі ў заложніку латушку і налі сабе крупені. ЗАСЕТНІК м. Месца для мякіны, адгароджанае ў таку каля ёўні. Каля ёўні ёсь засетнік, у засетнік сыпім мякіну і вотрыны. ЗАТЫКАЛЬНІК м. Невялікі драўляны пруток з кавалкамі палатна ці нацягнутымі вяроўкамі ў ткацкім станку для пачатку ткання. Прынясі затыкальнік кросны затыкаць. ЗАЧЫНАК м. Цагляны карніз (выступ) на бакавой сцяне печы, па якому залазяць на печ. Пайду паляжу трошку на зачынку, пагрэюся. ЗЫК м. Перыяд, калі сляпні пачынаюць кусаць кароў. Нъстаў зык, каровы пъчалі зыкаць, зъдралі хвасты і пабеглі дамоў. ЗЫКАЦЬ незак. Гізаваць. Пат паўдзён каровы пъчалі зыкаць. ІГЛІЦА ж. Адна з дзвюх планак, якімі змацоўваюць дошкі ў дзвярах. Зьдзелаў дзьверы і зъгнаў ігліцы. КАЗІ-КАЗІ-КАЗІ выкл. Словы, якімі падзываюць казу. КАЛЮЧКІ мн. Ігліца. Пат сасонкаю многа калючак насыпалася. КАРУЗЬЛІК м. Недаростак. Гэты карузьлік сусім ні расьцець, які быў, такі і ёсь. КАРХАВІНЬНЕ н. Макрота. Къшляіць чалавек, а кархавіньне ні атходзіць. 2. зборн. Жабурынне. У сажалцы многа ляжыць лягушкінага кархавіньня. КАРЫ мн. Маленькія саначкі. Маленькія кары, каторыя пазаду едуць, калі возім броўны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 361 ▶