Старонка 159
◀ / 361 ▶
АБУРЫНЫ мн. Калоссе, якое адбіваецца пры малацьбе. Адбіваюцца калосся, ілі абурыны, пры малацьбе. Холмеч. АДГНЕЦЕНЫ дзеепрым. Адціснуты. Адгнецены тварог. Холмеч. АДКУТАЦЬ зак. Адгарадзіць. Адкутаю [у хляве] карове места. Дуброва. АДСЮЛЯКА прысл. Адсюль. Адсюляка яны выехалі. Дуброва. АЛЁС м. Забалочанае месца. Мокрая места, у альсе расьце вольха. Дуброва. АПАТРЭПКІ мн. Мяккія адходы пры апрацоўцы льну. Пад лёнам апатрэпкі. Холмеч. АЧАХЛІЦЬ зак. Стаць менш гарачым. Выцягну чуганы, пакуль ачахлююць. Дуброва. БІЛЫ мн. Спінкі ложка. Холмеч. БІЧКАВАЦЦА незак. Працаваць безупынна. Бічкуюцца [даяркі] цэлы дзень. Дуброва. БОЙНЫ прым. Буйны. Цвяточкі бойныя. Холмеч. БОЛОН м. Шкляная банка. Холмеч. БРЫДЗІЦЬ незак. Шчыпаць, пячы. Брыдзіць, бы чым нацёртая, як мурашкі намочуць. Дуброва. БУЗА ж. Шалупінне. Як змываеш крупу, зверху буза. Дуброва. БУКСА ж. Бязрогая карова. Дуброва. БУЛЬБА ЮШКАЮ. Бульбяны суп, булён. Будзем есьці бульбу юшкаю. Дуброва. ВАЛОЙКІ мн. Валуі. Валойкі пада дном кашлатыя. Дуброва. ВАРЭЙКА ж. Гліняны гаршчок. У варэйку хаваіш грошы? Дуброва. ВЕРАБЕЙКА м. памянш.-ласк. Усякая дробная птушачка. Есьць такі верабейка-цілівоз. Пяе так: цілі-воз, кідай сані, бяры воз. Холмеч. ВЕРАБ'І мн. Агульная назва дробных птушак. Паляцелі вераб'і: гэта паляцелі шпакі, канаплянікі, ластаўкі — стада вераб'ёў. Дуброва, Холмеч. ВЕТАШ ж. 1. Старызна. Сабрала усякую веташ і пашла на рэчку мыць. Холмеч. 2. Палка з пучком травы, якая ставіцца на рэчцы, каб паказаць глыбокае месца. На рэчкі веташ ставіцца, дзе глыб вымяраецца. Холмеч. ВОЧЧЫЧ м. Пчаляр. Калі-та, хто сматрэў за пчоламі, называлі воччыч. Холмеч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 361 ▶