Старонка 158
◀ / 361 ▶
Я. М. Рамановіч, А. І. Чабярук У СЛОЎНІК ГОМЕЛЬШЧЫНЫ Гаворкі Рэчыцкага раёна адносяцца да мазырскай групы паўднёва-заходняга дыялекту. Прапануецца слоўнічак дзвюх вёсак гэтага раёна — Холмеч і Дуброва. Гаворкі вёсак неаднолькавыя як па фанетыка-граматычных, так і па лексічных асаблівасцях. У вёсцы Дуброва — акаючая гаворка. Гаворка вёскі Холмеч адносіцца да окаюча-акаючага тыпу, г. зн. ненаціскное о захоўваецца ў становішчы перад націскным о: колхоз, болота, кого, сорока. У становішчы перад о можа вымаўляцца о і на месцы а: болон, робота. Адной з характэрных рыс гаворкі вёскі Холмеч з'яўляецца доўгае вымаўленне галосных перад складам з галосным верхняга пад'ёму: спасіба, такія, садзіць, угадзіла, заснеце, даіць, зазімак, сьцяклі, каструля, калісь. Наяўнасць доўгіх галосных у пераднаціскным складзе ў гаворцы вёскі Холмеч пашырае вядомую да гэтага часу геаграфію распаўсюджання гэтай з'явы ў гаворках Беларусі 1. Для гаворак абедзвюх вёсак характэрна лабіялізацыя галосных перад губнымі (вўпаліць — выпаліць, вўмесьці — вымесці, вупіваць — выпіваць), адрозненне глухіх-звонкіх зычных у канцы слоў і перад глухімі зычнымі: колхоз, дзед, мароз, абкусаны, агарод, стог, луг, адходы. АБАІ ліч. зборн. Абодва. Абаіх мужоў перажыла. Дуброва. АБЛЕГНУЦЬ зак. Апасці (паменшыцца ў аб'ёме). Учора рукі апухлі ад работы, за ноч аблеглі. Холмеч. 1 А. А. Крывіцкі. Фанетычныя асаблівасці адной з гаворак поўдня Беларусі.— Працы Інстытута мовазнаўства АН БССР, вып. VI. Мінск, 1959, стар. 102; Н. Т. Вайтовіч. Доўгія галосныя ў беларускіх гаворках.— «Беларуская лінгвістыка», вып. 4, 1973.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 361 ▶