А. М. Прышчэпчык
РЭГІЯНАЛІЗМЫ ВЁСКІ СТАРЫ СВЕРЖАНЬ СТАЎБЦОЎСКАГА РАЁНА
АБЕЧКО н. Абечак. Абечко йшчэ добраё, толькі сіто працерласё. Старое абечко ні выкідай, добро будзя курыцу пасадзіць.
АБЛАТАШЫЦЬ зак. Абарваць. Учоро ўлезьлі хлопцы ў сат і аблаташылі ўсе яблыкі. Наш малы ішчэ зялёныя вішні аблаташыў.
АБШАРЫЦЬ зак. Абшукаць. Гэтак схавала цукеркі, што дзеці абшарылі ўсё на сьвеце і ні найшлі.
АДКРАСНУЦЦА зак. Адчапіцца. Адкрасьніся ты ад міне. Ён гэдыкі надаедлівы, што ад яго трудно адкраснуцца.
АДЧУБУЧЫЦЬ зак. Сказаць або зрабіць што-н. нечаканае, недарэчнае і пад. Наш хлопяц зноў нешта адчубучыў у школі, бо настаўніца вызвала бацьку.
АКАЛПАЧЫЦЬ зак. Падмануць, абдурыць. Лоўко ён міне тагды акалпачыў з гэтым канём. Чуць я яго збыў.
АНІГАДКІ прысл. Хоць бы што. Даўней Янко дзьве міскі супу зьесьць і анігадкі.
АТХЛАНЬ ж. Прорва. Гэта ж ні хата, а атхлань некая. Прэш, прэш сюды і ўсё мало, нічого ні відаць.
БЕЖКІ прысл. Бягом. Як пусьціўся бежкі, дык і малады ні дагоніць. Хто скажа, што яму таквеля год.
БЗУМКАЦЬ незак. Бзыкаць. Рано выдзяш, бывало, сат белы, цішыня, толькі пчолы бзумкаюць.
БРАТАВА ж. Жонка брата, братавая. Братава нешто захварэла, трэ було б даведацца пайці.
БРУШКА ж. Бручка.
БРУШКАВЕНЬЁ н. Лісце і сцяблы бручкі. Рацькоўя каровы ні любяць, а брушкавеньё ды капусьнік вунь як ядуць.
82 👁