ПРОЎШАВАЦЬ незак., СПРОЎШАВАЦЬ зак. Змацоўваць бярвенне ў плыце. Броўны спроўшавалі: прабівалі елку, прадзівалі і прывязавалі да жэрдзіны.
ПУЦАК м. Пацук. Бегаюць у хляве пуцакі сівыі.
РАСКІДЛЭЖЫЦЦА зак. Разварыцца. Не люблю есьці, як раскідлэжыцца макарон на цюпку.
САТАНІЦЬ незак., ПАТСАТАНІЦЬ зак. Зводзіць, падбухторваць. Тут людзі сатанілі яму, а там ня будуць сатаніць. Патсатаняць людзі, а ён тады біў мяне.
САХА ж. Завостраны кол. Дзелалі саху, кап заараць ганок.
СЕК м. Даўнейшая мера вагі. Сек весіў 30 фунтаў, такая мера была, даўней было такоя судно.
СІЧАВО н. Крэсіва. Січаво было, агонь высікалі.
СУКОЛЫ мн. Парныя калы. Суколы піравязываюць піравіткай.
СЬВЯЖУН м. Баўтун. Відна, каторая сьвяжун, зь яго не вывідзіцца цяплёнак.
ТОНЯ ж. Адзін заход з сеткай (закідванне і выцягванне сеткі). Дзьве тоні шлі і мала налавілі. Пяць тонь забросіў і пяць рыбін улавіў. Буваіць і так. Найбольш глыбокі ўчастак возера, дзе водзіцца рыба. Быцінская тоня, Імшынская тоня, Ламавая тоня на возяры Лісна.
УГРУД м. Куча галля. Угруды палюць лісьнікі.
УСЁНАК м. Вузкі ўваход, горла ў бучы. У бучу дзелаіцца ўсёнак, рак заходзіць і ходзіць па бучу.
ЧАЦЬВЯРЫК м. Даўнейшая мера вагі. Чацьвярык быў, пуд весіў.
ШАНІКІ мн. Піражкі. У голат пяклі шанікі з гугялей [хвашча] і дабаўлялі мякіны.
ШАХА ж. Паветка. Шаха на стаўбах. Чатыры сьцяны саломай забівалі і крышу саломай крылі.
78 👁