ЗМУ'ЗДАКАВАЦЦА незак. Звязвацца муздаком. Лавачкі змуздакаваюцца ў ганок бярозавымі віткамі. ІЛАТА ж. Яловы лес, ельнік. Дзе ілага, там грыбы растуць. КАМЫ' мн. Клёцкі. Мучаныі камы варуць. Камы месюцца з бульбы цёртай i мукі туды, крапаюць i ў кіпяток. КАРКАЛГНА ж. Крывое, кусцістае дрэва. КАРКАЛГСТЫ прым. Крывы, кусцісты (пра дрэва). Кажуць каркалістая дзерава, калі с аднаго корня расьцець два, тры ствалы, яны няроўныі, крывыі, нягодныі нікуда. КРАПА'ЦЬ незак. y НАКРАПА'ЦЬ зак. Начыняць. Печань, лёхкая i почкі крышылі i крапалі трыбух. Мы грыбы сушым i камы крапаім. Атварыш i атцэдзіш крупы, сала, цыбулі жжарыш i кішкі накрапаеш. ЛУНЫ' мн. Глянец, бляск. Палатно выкачаюць, ажны луны ходзюць na палатне. Даўней выкачаюць бяльё, ажны луны ходзюць. ЛЯЖНЁУКА ж. Дарога, вымашчаная бярвеннем. Па балоці, na пяску дзелаюць ляжнёўку, масьцяць не ўсю дарогу, a кладуць броўны наўдоль, толькі пат калёсы, кап машына магла прайці. МАШАРНРК м. Махавік. Машарнікі — рыжанькіі грыбы, а як сухіі — чорныі, пад нізом гладзенька. МУЗДА'К м. Канат з вітых дубцоў. Лавачкі ставяцца одна да аднэй i звязаваюцца муздаком. МУРЦО'УКА ж. Цура. Хлеп накрышуць, цыбулі, солі i халодная вада — гэта мурцоўка, калі ёсь — дабаўлялі поснага масла. НАБУБНГЦЦА зак. Набрыняць (пра пупышкі). Ужо набубніўся бярэзнік, скора будзіць распускацца. НАДЗЕ'І мн. Дажджавыя чэрві. У нас надзеямі завуць красных чарвей. ПАТТУРА'УЛІВАЦЦА незак. Спяшацца. Нады паттураўлівацца ў поля гнаць, а то апаздаім. ПІРАПЁЛКА ж. Абрадавы хлеб на дажынках. Як дажыналі жыта, паложуць скрутак, у ім кусок хлеба, памазаны маслам, — гэта пірапёлка. Як дажнуць, возьмуць пірапёлку, садзяцца i ядуць. ПЛАУ m. Зыбучы травяны дзірван на зарослым возеры. На азярэ плавы, дзе плаў, там зыбаесся. Накосіш сена на плавах i бярэмам выносіш, i выкупаесся. ПО'КАТ м. Кола. Нады покаты ўзьдзець на вось
Дадатковыя словы
змуздакавацца, крапаць, мурцоука, надзеі, накрапаць, паттураулівацца
0 👁